Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 траўня ўводзіцца ліцэнзаваньне імпарту піва


Савет Міністраў прыняў рашэньне № 365 пра тое, што імпарт піва будзе ліцэнзавацца ў Беларусі з 1 траўня гэтага году.

Згодна з дакумэнтам, ліцэнзавацца будзе піва, імпартаванае з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюзу з 1 траўня па 31 кастрычніка.

Міністэрству замежных спраў даручана праінфармаваць Эўразійскую эканамічную камісію аб прынятых захадах і ўнесьці на разгляд ЭЭК прапанову, каб аналягічныя захады зрабілі і іншыя краіны Мытнага саюзу.

Цяпер імпарт піва ў Беларусь не ліцэнзуецца. Раней, з 2010 па 2012 гады, ліцэнзаваўся імпарт украінскага піва.

У красавіку Аляксандар Лукашэнка на нарадзе пра пэрспэктывы разьвіцьця піваварнай галіны ў Беларусі раскрытыкаваў беларускія бровары за здачу пазыцыяў замежным канкурэнтам. У прыватнасьці, ён адзначыў вялікую долю імпартнага піва ў Беларусі: «Кажуць, што замежныя імпартэры дэмпінгуюць. Дык што, у нас заканадаўства бракуе, каб процістаяць гэтаму?» — пацікавіўся Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG