Такія дадзеныя зьявіліся сёньня на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.
«Канечне, гэта шмат, — гаворыць Свабодзе экспэрт у аграрнай галіне Аляксандар Ярашук.— Але я мяркую, што сытуацыя яшчэ горшая, а падзеньне вытворчасьці яшчэ большае. У рэгіёнах усе баяцца, як агню, статыстычных дадзеных. Таму рэальная карціна, паводле маіх адчуваньняў, значна больш змрочная.
Аднак гэта сытуацыя была абсалютна прагназаваная. Тое, што творыцца цяпер у сельскай гаспадарцы, — гэта жах. Дарэчы, хутка прэм’ер Мясьніковіч, які ўзначальвае спэцыяльную камісію, будзе дакладваць пра аграрныя справы. Але баюся, што гэта будзе чарговая прамова пра тое, як вырашыць невырашальнае — як нешта зьмяніць, нічога прынцыпова не мяняючы.
Мы відавочна ішлі да банкруцтва аграрнай палітыкі. І сёньня гэта пацьвярджае афіцыйная статыстыка. Мабыць, усе бачылі візыт Лукашэнкі на Слуцкі мясакамбінат. Куды ўжо далей?!»
Карэспандэнт: «У сёньняшняй статыстыцы ёсьць лічба, якая сьведчыць пра тое, што колькасьць сьвіней за адзін квартал скарацілася на 20,1%. Няўжо, зарэзалі кожную пятую?»
«На жаль, гэта сапраўдная лічба. Я дагэтуль падтрымліваю сувязі з многімі аграрыямі — кіраўнікамі райвыканкамаў, гаспадарак. І яны мне расказваюць праўду. Уся праблема ў тым, што сьвіней няма чым карміць. І дайшло да таго, што рэжуць парсючкоў жывой вагой да 50 кіляграмаў.
Гэта ніколі не рабілася б, калі б былі камбікармы. А чаму іх няма? — Зь дзьвюх прычынаў. Па-першае, відавочна, што ўжо не хапае грошай, каб укладаць у аграрны комплекс столькі ж, як раней. Напрыклад, у перадапошнюю пяцігодку (2006–2010 гады) ў аграрны комплекс накіравалі 42 мільярды даляраў. Цяпер такое проста немагчыма.
Другі чыньнік — гэта прыпіскі. Яны такія велізарныя, што словамі не перадаць. Летась прыпісалі 20% зерня. Вось гэтымі 20% „зерня“ цяпер і кормяць сьвінапагалоўе. Таму што сьвіней нічым іншым, акрамя канцэнтратаў, карміць ня будзеш».