Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хваля сэпаратызму на ўсходзе Ўкраіны

У Данецку сэпаратысты абвясьцілі незалежнасьць і заклікалі Пуціна ўвесьці войскі. У Луганску ўзброеныя сілы захапілі будынак СБУ. У Харкаве сэпаратысты пабілі прыхільнікаў еднасьці Ўкраіны і абвясьцілі «Харкаўскую народную рэспубліку».

15:41 8.4.2014

Авакаў паабяцаў тэрарыстам дзейнічаць жорстка і ўпэўнена


Антытэрарыстычная спэцапэрацыя па вызваленьні будынка Харкаўскай абласной адміністрацыі доўжылася 18 хвілін і была завершана без адзінага стрэлу. Спэцназаўцы затрымалі больш за 60 зламысьнікаў.
23:03 7.4.2014

У Савеце Фэдэрацыі ня хочуць уводзіць войскі ва Ўкраіну без дазволу ААН

22:47 7.4.2014

Шахцёры Данбасу супраць сэпаратызму

22:29 7.4.2014

Спэцназ вызваліў ад сэпаратыстаў будынак СБУ ў Данецку

22:28 7.4.2014

ЗША заклікаюць правесьці перамовы Расеі, Украіны, ЭЗ і ЗША

22:28 7.4.2014

ЗША лічаць відавочным вонкавае ўзьдзеяньне на беспарадкі ва Ўкраіне

21:21 7.4.2014

Сэпаратысты абвясьцілі «Харкаўскую народную рэспубліку»

20:51 7.4.2014

Самаабарона Майдану затрымала ў Адэсе сэпаратыстаў


Самаабарона Майдану затрымала ў Адэсе трох невядомых з імпэрскім сьцягам Расеі (чорна-жоўта-белым), траўматычным пісталетам, газавымі балёнчыкамі, ланцугом і дубінкамі.

Як перадае «Думская», эўрамайданаўцы выклікалі міліцыю. Невядомых затрымалі.

Між тым, на Куліковым полі сабраўся экстраны мітынг «антымайдану». Пазьней каля помніка заснавальнікам пачалі шыхтавацца нейкія людзі з шчытамі і дубінкамі. Каля 19 гадзіны «Правы сэктар » і Самаабарона сталі ў фалангу, чакаючы нападу.
19:58 7.4.2014

У Харкаве антымайданаўцы атакавалі мітынг Эўрамайдану


Як перадае УНІАН, каля 19:20 маладыя людзі ў масках, зь бітамі і георгіеўскімі стужкамі спачатку пачалі закідваць мітынг Эўрамайдану выбуховымі пакетамі, а потым пагналіся за людзьмі, якія сыходзілі ў бок парку Шаўчэнкі.
19:57 7.4.2014

Група сэпаратыстаў прарываецца ў адміністрацыю Мікалаева

19:57 7.4.2014

У Радзе прапануюць ўвесьці надзвычайнае становішча


У Вярхоўнай радзе зарэгістраваны праект пастановы аб увядзеньні надзвычайнага становішча ў некалькіх абласьцях.
Яго зарэгістраваў дэпутат Мікалай Рудзькоўскі.

Праектам прапануецца ўвесьці надзвычайнае становішча ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласьцях, перадае УНІАН.
18:56 7.4.2014

Турчынаў прызначыў кіраўніка антытэрарыстычнага цэнтру


В. а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў прызначыў першага намесьніка старшыні СБУ Віталя Цыганка кіраўніком антытэрарыстычнага цэнтра пры СБУ. 1 сакавіка Цыганок быў прызначаны першым намесьнікам кіраўніка СБУ.
18:45 7.4.2014

Кернэс супраць рэфэрэндуму ў Харкаве


Харкаўскі гарадзкі галава Генадзь Кернэс гатовы падтрымаць ініцыятыву актывістаў аб правядзеньні сацыялягічнага апытаньня, дзе будзе ўзьнята пытаньне фэдэралізацыі Ўкраіны. Пры гэтым мэр заявіў, што не дапусьціць у Харкаве правядзеньня рэфэрэндуму, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
Кернэс супраць рэфэрэндуму ў Харкаве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:15 0:00
Наўпроставы лінк
18:39 7.4.2014

Луганскія сэпаратысты патрабуюць правесьці рэфэрэндум і адмяніць выбары

18:23 7.4.2014

Мітынгі ў Днепрапятроўску: сэпаратысты супраць эўрамайданаўцаў


Ля Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі мітынгуюць прыхільнікі прарасейскіх сіл і актывісты Эўрамайдану, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Людзі з «георгіеўскімі» стужкамі скандуюць: «Русь адзіная», «Беркут», «Хунту далоў!». Паводле ўдзельнікаў мітынгу, яны патрабуюць фэдэралізацыі Ўкраіны і падтрымліваюць дзеяньні прарасейскіх сіл у Данецку, Харкаве і Луганску.

Аддзеленыя кардонам міліцыі пад будынкам адміністрацыі праводзяць мітынг актывісты Эўрамайдану. Супрацьстаяньне паміж бакамі пакуль толькі слоўнае: людзі з «георгіеўскімі» стужкамі сьпяваюць песьні савецкіх часоў, прыхільнікі эўраінтэграцыі — гімн Украіны.
Мітынгі ў Днепрапятроўску: сэпаратысты супраць эўрамайданаўцаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:58 0:00
Наўпроставы лінк
18:10 7.4.2014

Сям’я Януковіча плаціць сэпаратыстам у Луганску па 500 даляраў, — Ландзік


За арганізацыю беспарадкаў, да прыкладу за напады на СБУ ў Луганску сэпаратыстам плацілі па 500 даляраў. А фінансуе гэтыя беспарадкі з Масквы сям’я Віктара Януковіча.

Пра гэта ў эфіры Еспресо.TV заявіў былы народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Уладзімер Ландзік.

Ён адзначыў, што жыхары Луганшчыны не падтрымліваюць экстрэмісцкія праявы і ніхто не рвецца да Расеі.
16:43 7.4.2014
16:38 7.4.2014

Данецкая гарадзкая рада не прызнала сэпаратыстаў


"У сувязі з падзеямі, зьвязанымі з захопам будынку Данецкай абласной рады і іншых адміністрацыйных будынкаў у горадзе, а таксама заявамі аб зборах паўнамоцных прадстаўнікоў гарадоў, на якіх прымаліся рашэньні аб лёсе Данецкай вобласьці, паведамляем:

Данецкая гарадзкая рада і дзевяць раённых радаў у горадзе не ўпаўнаважвалі каго-небудзь прымаць удзел у падобных зборах.

Данецкая гарадзкая рада раённыя рады працягваюць працаваць у прававым полі. Мы бачым сваёй галоўнай задачай забесьпячэньне жыцьцядзейнасьці горада",— гаворыцца ў заяве Данецкай гарадзкой рады.
.
16:23 7.4.2014

У Харкаве арыштоўваюць сэпаратыстаў

Супрацоўнікі харкаўскай міліцыі пачалі затрыманьні падазроных у захопе Харкаўскай абласной дзяржаўнай арганізацыі.

Аднаго з падазраваных апэратыўна завезьлі ў аддзел міліцыі Дзяржынскага райадзьдзела, праваахоўнікі канфіскавалі ў яго два раскладных нажа.

У міліцыі адзначаюць, што «першая сутычка здарылася днём паміж грамадзянамі на плошчы Свабоды, у ход пайшлі сьлёзацечны газ і пэтарды». Дзякуючы ўмяшаньню ў сытуацыю работнікаў міліцыі, гэты канфлікт удалося лякалізаваць на пачатковай стадыі.
16:12 7.4.2014

Расейскага вайскоўца затрымалі за арганізацыю сэпаратысцкіх акцый у Луганску

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG