Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты абвясьцілі «Харкаўскую народную рэспубліку»


На прарасейскім мітынгу ў Харкаве, які сабраўся ля абласной дзяржадміністрацыі, сэпаратысты прагаласавалі за адкліканьне паўнамоцтваў дэпутатаў абласной рады і абвясьцілі «Харкаўскую народную рэспубліку».

Яны прынялі на сябе паўнамоцтвы ўсіх дзяржаўных інстытутаў, паведамляе 057.ua.

Старшынём абвешчанай сэпаратыстамі "рэспублікі" абралі Антона Гур'янава, які ўзначальвае рух "Рускі ўсход".

«Савет дэпутатаў харкаўскай тэрытарыяльнай грамады» (так называюць свой орган сэпаратысты), які прыняў на сябе абавязкі Харкаўскага аблсавету, «прыняў рашэньне аб стварэньні сувэрэннай дзяржавы пад назвай «Харкаўская народная рэспубліка», якая «будзе будаваць адносіны зь іншымі дзяржавамі ў адпаведнасьці з міжнародным правам».

Гэтае рашэньне, як заяўляюць сэпаратысты, уступае ў сілу пасьля зацьвярджэньня на абласным рэфэрэндуме.

Акрамя таго, прынята рашэньне «зьвярнуцца да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча» з тым, каб ён легітымізаваў гэты сход і яго дакумэнты, а таксама да ўраду Расейскай Фэдэрацыі з просьбай забясьпечыць мірнае правядзеньне ў Харкаўскай вобласьці рэфэрэндуму ў якасьці пасярэднікаў.

У той жа час антымайданаўцы цалкам разагналі Эўрамайдан у Харкаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG