16:05
7.4.2014
Абвал на расейскім фондавым рынку
Расейскія фондавыя індэксы на таргах 7 красавікарэзка ўпалі. У 15.10 па маскоўскім часе ММВБ абваліўся на 3,27 % да 1337 пунктаў, а РТС — на 4,28 % да 1181 пункта. Адначасова істотна вырасьлі біржавыя курсы асноўных валют: курс эўра узьляцеў на 52 капейкі да 48,8850 рубля, а даляр падаражэў на 32 капейкі да 35,6175 рубля.
Скарачэньне біржавых паказчыкаў адбылося на фоне навін з Украіны, дзе прыхільнікі фэдэралізацыі абвясьцілі аб стварэньні незалежнай «Данецкай народнай рэспублікі» і патрабуюць не пазьней, чым да 11 траўня правесьці рэфэрэндум па пытаньні аб далучэньні да РФ.
16:03
7.4.2014
Тарута зрабіў заяву ў сувязі з падзеямі ў Данецку
Кіраўнік Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргея Тарута заявіў, што на ўсходзе Ўкраіны рэалізуецца мэтанакіраваны сцэнар дзяржаўнага перавароту, накіраванага на раскол краіны:
«Рашэньні, што прымаюцца зараз людзьмі, якія захапілі дзяржаўныя ўстановы, зьяўляюцца незаконнымі. Законны выхад з існуючага крызысу павінен знайсьці дзейная абласная рада дэпутатаў. Заклікаю вызваліць залю для правядзеньня пазачарговай сэсіі. Каб пазьбегнуць сілавога сцэнару разьвіцьця падзеяў, неабходна даць дэпутатам магчымасьць сабрацца ў экстраным парадку. Далейшы дыялёг неабходна выбудоўваць выключна ў прававым полі», — гаворыцца ў заяве.
15:50
7.4.2014
У будынку СБУ ў Луганску сэпаратыстам адключылі ваду і сьвятло
15:42
7.4.2014
Данецкія сэпаратысты хочуць, каб Пуцін увёў войскі
Самапрызначаны народны савет Данецкай вобласьці вырашыў правесьці да 11 траўня рэфэрэндум наконт сувэрэнітэту.
Прарасейскія актывісты, якія захапілі будынак Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, абвясьцілі аб правядзеньні ўсенароднага рэфэрэндуму наконт абвяшчэньня сувэрэнітэту Данецкай вобласці. Правесьці рэфэрэндум яны маюць намер не пазьней за 11 траўня 2014 года, перадае агенцтва «Інтэрфакс- Украіна».
15:42
7.4.2014