Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шахцёры Данбасу супраць сэпаратызму


Шахцёры Данбасу ня будуць падтрымліваць прарасейскія сілы. Пра гэта заявіў старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны Міхаіл Валынец, — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы прафсаюзу.


«Шахцёры ня будуць падтрымліваць сэпаратыстаў. І на тое ёсьць прычыны. Яны добра дасьведчаныя аб тым, што ў Расеі ў мінулым годзе на 40 % скараціліся інвэстыцыі ў вугальную прамысловасьць. Акрамя таго, усе ведаюць, што там вядзецца здабыча вугалю на тоўстых пластах, а больш за 60 % аб’ёму — у кар’ерах, адкрытым спосабам. На такіх шахтах выдаткі складаюць 10 даляраў на 1 тону. Шахцёры Данбаса ведаюць і тое, што, напрыклад, у Растоўскай вобласьці закрыты ўсе шахты, акрамя трох аб’ектаў, якія належаць украінскаму прадпрымальніку Рынату Ахметаву і пастаўляюць вугаль ўкраінскаму спажыўцу», — сказаў Валынец.

Акрамя таго, ён адзначыў таксама, што ў Расеі няма датацый з бюджэту на вугальную прамысловасьць, адпаведна яна ня будзе датаваць украінскія шахты.

«А гэта значыць, што яны будуць зачыненыя імгненна. Людзі ж застануцца без заробкаў і працы. Ва Ўкраіне на дадзены момант шахты не зачыняюцца, а зарплату шахцёрам выплачваюць. У гарнякоў няма прычын для хваляваньняў, і ідэі сэпаратыстаў ім не цікавыя», — цытуе Валынца УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG