Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць правесьці перамовы Расеі, Украіны, ЭЗ і ЗША


У панядзелак дзяржсакратар ЗША Джон Кэры гаварыў па тэлефоне зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым. Пра гэта заявіла прэс-сакратар дзярждэпартамэнту Джэн Сакі.

Кэры перадаў Лаўрову, што Злучаныя Штаты назіраюць за падзеямі апошніх 24 гадзін у Харкаве, Данецку, Луганску і Марыўпалі зь вялікай заклапочанасьцю і адзначыў, што яны не выглядаюць як спантаннае разьвіцьцё падзей.

Кэры зьвярнуў увагу на сьцьвярджэньні ўкраінскага ўраду аб тым, што ўсё гэта здаецца старанна сплянаванай кампаніяй пры падтрымцы Расеі. Ён адзначыў, у прыватнасьці, нядаўнія арышты прадстаўнікоў расейскай выведкі, якія дзейнічалі ва Ўкраіне .

Дзяржсакратар адзначыў, што лідэры ўкраінскага ўраду адпраўляюцца ва ўсе гэтыя гарады, каб паспрабаваць дамовіцца аб эвакуацыі з урадавых будынкаў і пра дээскаляцыю напружанасьці. Ён заклікаў Расею публічна дэзавуяваць дзейнасьць сэпаратыстаў, дывэрсантаў і правакатараў, заклікаўшы да дээскаляцыі і дыялёгу.

Кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі даў зразумець, што любыя далейшыя спробы дэстабілізаваць Украіну нанясуць Расеі дадатковую шкоду. Міністры таксама абмеркавалі скліканьне прамых перамоваў на працягу бліжэйшых 10 дзён паміж Украінай, Расеяй, ЗША і ЭЗ, каб паспрабаваць разрадзіць напружанасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG