Ён спрабаваў перасекчы дзяржмяжу Ўкраіны для непасрэднай арганізацыі і каардынацыі сэпаратысцкіх акцый у Луганску.
Банных непасрэдна арганізоўваў і каардынаваў з тэрыторыі Расеі працу дывэрсійнай групы, якая дзейнічала ва Ўкраіне. Мэтай гэтых глыбока закансьпіраваных груп было зьвяржэньне канстытуцыйнага ладу і захоп улады, ажыцьцяўленьне тэрактаў, распальваньне сэпаратызму і дэстабілізацыя сытуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, паведамляе прэс-служба СБУ.
У пачатку сакавіка чатырох сяброў адной з такіх груп, якая выконвала спэцзаданьне па арганізацыі сакрэтнай антыдзяржаўнай кампаніі на Данеччыне СБУ затрымала ў Данецку. Сярод іх быў адзін грамадзянін Расеі Негрыенка. Іх вінавацяць у арганізацыі масавых мерапрыемстваў з мэтай зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу, распаўсюджваньне антыдзяржаўных настрояў сярод насельніцтва, правакаваньне радыкальных дзеяньняў, захоп дзяржбудынкаў. Усе чацьвёра знаходзяцца пад вартай, пачата крымінальная справа, перадае УНІАН.
Як паведамлялася раней, Негрыенка ў Данецку арганізоўваў падпольныя ячэйкі, спрабаваў прыцягнуць да супрацьпраўнай дзейнасьці спэцназаўцаў МУС Украіны, забясьпечваў экстрэмістаў зброяй і выбухоўкай, узгадняючы гэтыя дзеяньні з Банных. Пра гэта сьведчаць зафіксаваныя тэлефонныя перамовы Негрыенко і Банных, падчас якіх яны абмяркоўваюць дэталі сустрэчы груп «расейскіх турыстаў», ўзбраеньне правакатараў пад выглядам прарасейскіх.
Службай бясьпекі Ўкраіны расьсьледуюцца абставіны падрыхтоўкі Негрыенкам выбухаў у грамадзкіх месцах з масавым знаходжаньнем людзей.
Пры затрыманьні 10 сакавіка ён меў пры сабе выбуховае рэчыва з электрадэтанатарамі і паражальнымі элемэнтамі. А за дзень да гэтага ва Ўкраіну спрабаваў уехаць яго саўдзельнік Раман Банных, якога ўкраінскія памежнікі не прапусьцілі.
Другая спроба Банных прыехаць ва Ўкраіну зьвязана з плянамі дывэрсійнай дзейнасьці на Луганшчыне, у прыватнасьці арганізацыі масавых акцый 6 красавіка.