У 1963 годзе Радыё Свабода адзначыла сваё дзесяцігодзьдзе. У гэтым годзе радыё вяшчала 24 гадзіны ў суткі на 17 мовах народаў СССР праз 17 перадатчыкаў у Заходняй Нямеччыне, Гішпаніі і на Тайвані. Радыё Свабода было першай крыніцай, зь якой слухачы ў Савецкім Саюзе даведаліся пра кубінскі крызыс, пра абмен Рудальфа Абэля на Гары Паўэрса, пра парушэньне Савецкім Саюзам мараторыю на ядзерныя выпрабаваньні, пра ядзерную аварыю ў Казахстане, пра бунт у Новачаркаску. Паводле стану на 1963 год перадачы Радыё Свабоды глушылі больш за 200 савецкіх радыёстанцыяў. Пра глушэньне мы сёньня якраз і пагаворым.
Сёньня ў нас у гасьцях дасьледнік гісторыі і практыкі радыёглушэньня, аўтар некалькіх кніг на гэтую тэму Рымантас Пляйкіс. Апрача гэтага Рымантас Пляйкіс каардынуе праект Радыё Балтыйскія Хвалі, у рамках якога перадачы нашага радыё рэтрансьлююцца празь перадатчык у Вільні на сярэдніх хвалях.
Маё першае пытаньне да Рымантаса Пляйкіса датычыла гісторыі глушэньня заходніх радыёстанцый. «Выпадкі радыёглушэньня былі заўважаныя ў Савецкім Саюзе яшчэ да Другой сусьветнай вайны. Аднак гэта былі толькі першыя спробы. Масавае глушэньне заходніх радыёстанцыяў у Савецкім Саюзе пачаліся ад 1948 году і былі скіраваныя супраць праграмаў «Голасу Амэрыкі» на розных мовах, а таксама супраць праграмаў Бі-Бі-Сі і некаторых іншых заходніх станцыяў. Аднак асабліва хутка сетка глушыльных станцыяў пачала разьвівацца ад 1953 году, калі на Савецкі Саюз пачалі трансьлявацца перадачы Радыё Свабода. Бясспрэчна, гэта выклікала вялікую занепакоенасьць у Крамля, і на разьвіцьцё сеткі было выдзелена вельмі шмат сродкаў.
Станцыі радыёглушэньня былі двух тыпаў: адныя былі меншай магутнасьці і былі прызначаныя, гаворачы іх уласнай тэрміналёгіяй, для «накрыцьця варожых радыёгаласоў» у вялікіх гарадох з насельніцтвам больш за 100 тысячаў чалавек, а станцыі другога тыпу былі вялікай магутнасьці, магутнасьць перадатчыкаў дасягала сотні кіляватаў, іхныя антэны былі накіраваныя на нейкі асобны рэгіён краіны. Гэткія сыгналы адольвалі адлегласьць да некалькіх тысячаў кілямэтраў. Я сабраў крыху інфармацыі, якая датуецца 1986 годам, яна атрыманая з маскоўскага дзяржаўнага асобнага архіву, і там ёсьць даведка, падпісаная таварышам Чэбрыкавым і, здаецца, таварышам Лігачовым, і адрасаваная ЦК КПСС, і там выкладзеныя бясспрэчна дакладныя лічбы наконт маштабаў сыстэмы глушэньня. Вось жа, можна цьвердзіць, што ў 1986 годзе — за два гады да спыненьня глушэньня — мясцовыя гарадзкія станцыі радыёглушэньня працавалі ў 81 горадзе Савецкага Саюзу, апрача таго былі 13 станцыяў вялікай магутнасьці далёкага абсягу дзеяньня. У гэтым дакумэнце таксама згадваецца, што агульная магутнасьць ужываных для глушэньня станцыяў сягала 40 тысячаў кіляватаў. Ну можна толькі сабе ўявіць, што гэта каштавала нямала савецкім падаткаплатнікам. Асабліва сьмешна робіцца, калі прыгадаць, як у 1980-х гадох інфармацыйная праграма «Время» нагадвала гледачам, каб яны, гледзячы перадачу, не забыліся выключыць непатрэбныя ўключаныя асьвятляльныя і ацяпляльныя прылады».
Аўтэнтычны эфір 1963 году. Фрагмэнт перадачы, прысьвечанай паэтам-эмігрантам.
***
Палітыка
Францыя і Заходняя Нямеччына падпісваюць дамову аб супрацоўніцтве, скончыўшы такім чынам чатыры стагодзьдзі канфліктаў. — Памірае папа Ян ХХІІІ, замест яго на апостальскі пасад заступае кардынал Мантыні — папа Павел VI. — Наладжваецца гарачая лінія паміж Масквою і Вашынгтонам з мэтай зьнізіць рызыку выбуху вайны. — Абвяшчаюць незалежнасьць Кенія і Занзібар, 32 афрыканскія краіны аб’ядноўваюцца ў Арганізацыю Афрыканскіх Дзяржаваў. — Марцін Лютэр Кінг выступае са славутай прамовай «Я маю мару». — У Даласе застрэлены прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джон Фіцджэралд Кенэды.
Навука і тэхналёгія
Майкл Дэ Бэйкі ў шпіталі ў Г’юстане ўпершыню імплянтуе чалавеку штучнае сэрца. — Амэрыканец Мартэн Шміт адкрывае квазары. — Пачынае працу першы камэрцыйны ядзерны рэактар. — Першай жанчынай у космасе становіцца 26-гадовая Валянціна Церашкова.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная грэцкаму паэту Гіоргіясу Сэфэрысу. Выходзяць Раманы «Кентаўр» Джона Апдайка, «Калыска для ката» Курта Вонэгута, «V». Томаса Пінчана.
Папулярная музыка
Брытанію ахоплівае хваля бітламаніі. — У Парыжы ў веку 47 гадоў памірае Эдыт Піяф. Песьня году — The Beach Boys — Surfing U.S.A.
А зараз зноў зьвернемся да апавяданьня нашага госьця Рымантаса Плейкіса пра радыёглушэньне. Наколькі эфэктыўнае было глушэньне? «Тут я магу працытаваць занепакоенасьць Лігачова і Чэбрыкава ў іхным лісьце ЦК КПСС, што з тэхнічнага гледзішча практычна немагчыма „накрыць“ замежныя галасы на ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюзу, бо яна вельмі вялікая, і немагчыма дасягнуць, каб у кожнай кропцы дзяржавы заходнія станцыі глушыліся так, што іх ніхто б ня чуў. У гэтым дакумэнце цьвердзіцца, што якаснае, эфэктыўнае глушэньне дасягалася толькі на 30 працэнтах тэрыторыі краіны, а іншыя раёны заставаліся ненакрытыя. Вядома, там адзначаныя і іншыя справы, як, прыкладам, недастаткова якасная праца аб’ектаў глушэньня, што залежала і ад людзей, і ад якасьці тэхнікі, і ад забесьпячэньня запаснымі дэталямі ды падобных рэчаў.
Аднак заходнія радыёстанцыі рознымі спосабамі спрабавалі неяк дасьледаваць гэтае пытаньне, апытвалі савецкіх турыстаў, што бывалі за мяжою, і вынікі гэтых апытаньняў сьведчылі, што ўсё ж у трох чвэрцях ад усіх выпадкаў глушэньне было дастаткова эфэктыўнае. Бясспрэчна, усе мы, хто меў крыху больш цярпеньня і ўсё ж хацеў пачуць нецэнзураванае слова з заходніх радыёгаласоў, знаходзілі магчымасьць іх паслухаць, аднак гэта было можна зрабіць далёка не ў любы час сутак, а толькі ў пэўную пару, з дастаткова вялікімі намаганьнямі і псаваньнем нэрваў, бо глушэньне замінала слухаць. Гэта па сутнасьці было ня што іншае, як палітычная цэнзура радыёэфіру».
Аўтэнтычны эфір пачатку 1960-х: фрагмэнт фэльетону Дзядзькі Васіля (Антона Адамовіча):
***
• У Менску адкрылася канцэртная заля Беларускай дзяржаўнай фільгармоніі.
• Пачаў выпускаць прадукцыю Менскі маторны завод.
• БССР падпісала Маскоўскую дамову аб забароне выпрабаваньняў ядзернай зброі ў атмасфэры, космасе і пад вадою.
• Здадзены ў эксплюатацыю першы ўчастак электрыфікаванай чыгункі Менск-Аляхновічы.
• Заснаванае газэтна-часопіснае выдавецтва «Полымя».
• З гастролямі ў Беларусі выступіў Міхась Забэйда-Суміцкі.
• Выйшаў з друку «Дыялекталягічны атляс беларускай мовы».
Менскі эфір 1963 году. Фрагмэнт радыёпастаноўкі паводле камэдыі Кандрата Крапівы «Хто сьмяецца апошнім». У ролі Тулягі Глеб Глебаў, Гарлахвацкага — Леанід Рахленка:
А вось што казаў слухачам і чытачам дзіцячы пісьменьнік Янка Маўр, якому на той час было ўжо 80 гадоў:
***
Тэма нашай сёньняшняй перадачы — радыёглушэньне. Пра гэтую зьяву нам распавядае далей спэцыяліст у гэтым пытаньні,м аўтар некалькі кніг на гэтую тэму — Рымантас Пляйкіс. Што за гукі чуліся падчас глушэньня? Як яно тэхнічна ажыцьцяўлялася?
«Дарэчы, якраз гэтымі днямі паводле напісанага мною сцэнару адна прыватная літоўская фірма пачала здымаць фільм на ангельскай мове — ён будзе называцца «Імпэрыя шуму» (Empire of Noise). Гэта будзе 55-хвілінны тэлевізійны дакумэнтальны фільм, прысьвечаны радыёглушэньню, пераважна глушэньню ў Савецкім Саюзе, але таксама і ў іншых так званых сацыялістычных краінах Усходняй Эўропы, ну і пра радыёглушэньне, радыёцэнзуру ў такіх краінах, дзе й дагэтуль практыкуецца гэткая цэнзура — Куба, Кітай, Віетнам, Іран і некаторыя іншыя. І вось, зьбіраючы матэрыял, я як раз мог удакладніць і прыгадаць, што для глушэньня ўжывалася некалькі розных сыгналаў, некалькі розных гукаў. Калі пачаць ад паваенных гадоў, дык тады для глушэньня ужываўся гэтак званы «генератор мешающего действия» (ГМД) — электронная прылада, якая стварала гэтае шмат каму з нас знаёмае гудзеньне. Гэты сыгнал Савецкі Саюз ужываў для глушэньня «самых антысавецкіх станцыяў» — Радыё Свабода, Голас Ізраілю, Радыё Тырана. Аднак быў і іншы спосаб глушэньня, які пачаў ужывацца ў 1964 годзе, неўзабаве пасьля таго, як была створаная ўсесаюзная кругласутачная праграма «Маяк». Проста на частотах непажаданых заходніх або замежных радыёстанцыяў трансьлявалася гэтая праграма «Маяк», але трансьлявалася ня проста, а з частотнай мадуляцыяй. Практычна гэта азначае, што мы, маючы дома звычайныя пабытовыя радыёпрыймачы, чулі не прагарму «Маяк» — бо яна была надзвычай дэфармаваная і фактычна гэта быў шум. Дык вось гэты дэфармаваны сыгнал «Маяка» трансьляваўся на частотах крыху «менш антысавецкіх» радыёстанцыяў — такіх, як Бі-Бі-Сі, Нямецкая Хваля, Кітайскае радыё.
Гэтак працягвалася да 1976 году, калі і ГМД і маякападобную праграму замяніла новае вынаходзтва савецкіх сакрэтных інстытутаў — гэтак званы «речеподобный сигнал». Гэта была адмыслова запісаная магнітная стужка, на якой чуліся галасы дыктараў усесаюзнага радыё — мужчыны і жанчыны, парэзаныя на кароткія — ад поўсэкунды да некалькіх сэкундаў — сэгмэнты, зьмікшыраваныя, і увесь гэты спэцыяльны сыгнал гучаў больш-менш як урывісты гук галасоў людзей ў натоўпе. Перавага яго была ў тым, што ён меў надзвычай адмоўнае псыхалягічнае ўзьдзеяньне на слухачоў, і з гэтага сыгналу было немагчыма неяк выфільтраваць заходнія галасы, бо чалавечы голас глушэньня паводле тэмбру цалкам супадаў з галасамі перадачаў заходніх станцыяў. Дык вось, гэты «речеподобный сигнал» замяніў і генэратар, і «Маяк», які сталі шырока ўжываць супраць усіх заходніх радыёстанцыяў, і ён гучаў у эфіры ад 1976 году да самага канца глушэньня 30 лістапада 1988 году апоўначы паводле маскоўскага часу".
Наш архіў. Фрагмэнт гумарыстычнай перадачы:
СЛУХАЦЬ УСЮ ПЕРАДАЧУ

Год 1963 у сьвеце

1963 ГОД У БЕЛАРУСІ

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная