Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія маракі перад штурмам сьпявалі песьню «Ляпісаў»


Перад штурмам карабля «Чаркасы» расейскімі акупантамі ўкраінскія маракі засьпявалі песьню беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі» «Воины света».

Відэазапіс быў зроблены на тральшчыку «Чаркасы», які быў заблякаваны ад выхаду ў адкрытае мора ў заліве Донузлаў у Сэвастопалі.

Тральшчык некалькі разоў спрабаваў вырвацца з палону, манэўраваў паміж затопленых расейцамі старых караблёў, але, калі ўжо быў блізкі да выхаду ў мора, быў атакаваны расейскім караблём.

Карабель Ваенна-марскіх сіл Украіны «Чаркасы» быў захопленыя расейцамі апошнім і не апускаў украінскі сьцяг да 26 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG