Перад мінулымі выходнымі Ніна Васільеўна, маці Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане, вярнулася дадому з кардыялягічнага цэнтру, дзе ёй зрабілі апэрацыю на сэрцы. Яна не змагла нават быць на саракавінах сына, бо ляжала ў рэанімацыі. Апрача таго, жанчына пакутуе на гіпэртанію, ныркі, цукровы дыябэт. Словам, бязь лекаў — анікуды.
Ніна Васільеўна апавяла: калі яна ляжала яшчэ ў кардыялёгіі, ёй патэлефанаваў на мабільнік сьвятар Леанід з амэрыканскага штату Каліфорнія:
«Калі я была ў рэанімацыі — гэта было 1 сакавіка, акурат мяне прывезьлі з апэрацыі, — а 8 гадзіне вечара мне тэлефанаваў айцец Леанід. Ужо на той час прайшло ў інтэрнэце, што ў мяне здарыўся абшырны інфаркт, што мне зрабілі апэрацыю і я ляжу ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Ён мне тэлефанаваў, пытаўся пра стан здароўя. Ён хацеў на маё імя грошы адправіць, але я яму сказала: „Айцец Леанід, я надоўга выведзена са строю. Калі нешта такое трэба, то, калі ласка, накіроўвайце на Наташу“. Ён пытаецца: „На Наташу, вашую дачку?“ Адказваю: „Так“. Ён сказаў: „Добра, тады на Наташу мы адправім 1600 даляраў“. Гэта мне так сказаў айцец Леанід. Ён з Каліфорніі, там у царкве служыць. Сказаў таксама, што там яны задушныя імшы служаць за Мішу. А цяпер і за маё здароўе будуць маліцца, каб я хутчэй паднялася. Во так ён мне сказаў».
Перавод на 1600 даляраў сапраўды нядаўна прыйшоў з Каліфорніі ў Гомель на імя Натальлі — дачкі Ніны Васільеўны.
«Пайшла Наташа на вуліцу Дзімітрава ў аддзяленьне Беларусбанку, хацела атрымаць гэтыя грошы. Але ёй гэтыя грошы ня выдалі».
Наташа, родная сястра загінулага Міхаіла Жызьнеўскага, удакладняе:
«Яны сказалі: паколькі няма імя адпраўніка, то яны ня могуць выдаць гэтыя грошы, бо гэта абавязковы атрыбут пераводу Western Union. У Амэрыцы — там імя не абавязковае, а ў нас — абавязковае. Грошы прыйшлі, але грошы не магу атрымаць. Указвайце імя — і ўсё тут».
Маці Героя Майдану кажа, што кожная капейка ў сям’і на ўліку. Яе пэнсія, якая не дацягвае нават да 2 мільёнаў беларускіх рублёў, уся ідзе на лекі:
«Вядома, для мяне гэта была б сур’ёзная дапамога. У мяне цукровы дыябэт, я гіпэртонік. А тут яшчэ й сэрца звалілася. Пэнсія маленькая — 1 мільён 960 тысяч. І мая гэтая пэнсія, лічыце, уся ідзе на лекі. Мяне, па сутнасьці, кормяць Наташа і муж. Калі б не яны, то я б з голаду прапала за сваю пэнсію. Хоць я ўсё жыцьцё працавала ў камунальнай гаспадарцы, і вось зарабіла такую мізэрную пэнсію».
Не нашмат большую пэнсію пасьля сарака гадоў працы сантэхнікам атрымлівае і бацька нябожчыка — Міхаіл Пятровіч Жызьнеўскі. У свае 68 гадоў ён вымушаны падпрацоўваць, бо зь цяперашнімі коштамі на лекі і харчы выжываць цяжка.
Сям’я наймае маленькую двухпакаёўку ў панэльным доме на вуліцы Севастопальскай, за якую таксама мусіць плаціць.
У колішняй кватэры ў камунальным доме на вуліцы Сьцяпана Разіна жывуць зь сем’ямі дарослыя дзеці Міхаіла ад першага шлюбу — там усім і павярнуцца няма дзе.
Жызьнеўская апавядае, што ў кардыялягічным цэнтры яе моцна падтрымлівалі лекары — Вольга Гарнастай, Генадзь Кардзіёнак. Яны з хірургамі і рэаніматолягамі, як кажа Ніна Васільеўна, выцягвалі яе з таго сьвету. А вось некаторыя хворыя, што ляжалі ў кардыялёгіі побач, моцна даймалі яе за сына:
«Хворыя, што ляжалі, супаставілі Мішына прозьвішча і маё і казалі, што я лярва, свалата, што мяне трэба разарваць за маё дзіця. Што я ледзь ня «вораг народу», бо Міша апынуўся ва Ўкраіне і вось так загінуў. Заступіліся за мяне Надзея Іванаўна з Калінкавічаў і Валянціна Дзьмітраўна, якая жыве ў Гомелі па вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Яны заступіліся за мяне і прысаромілі крытыкаў. Казалі: «Як вам ня сорамна, вы ж жанчыны, у вас свае дзеці ёсьць. Яна ж чалавек і сын яе чалавек. А што так здарылася, то ўсе пад Богам ходзім. Сёньня ў яе, а заўтра ў нас можа здарыцца такое гора».
Гібель Мішы, вядома, незагойная рана для сям’і Жызьнеўскіх. Ва Ўкраіне і цяпер паміраюць людзі — у супрацьстаяньні з расейскімі войскамі, якія занялі Крым.
Бацька Героя Майдану Міхаіл Пятровіч Жызьнеўскі лічыць, што такія памагатыя ніколькі не патрэбныя ўкраінцам:
«Я лічу, што Ўкраіна павінна вырашаць свае справы без усякага ўмяшаньня. Людзі нездарма загінулі на Майдане. І навошта разьдзяляць дзяржаву, рваць на часткі? Усе родзічы зьвязаныя там тысячагадовымі каранямі. Яны — родныя нашы браты. Колькі там беларусаў, колькі зьмяшаных сем’яў ва Ўкраіне. Гэта ўсё агульнае, усе наша».

Пэнсія маленькая — 1 мільён 960 тысяч. І мая гэтая пэнсія, лічыце, уся ідзе на лекі

Хворыя, што ляжалі, супаставілі Мішына прозьвішча і маё і казалі, што я лярва, свалата, што мяне трэба разарваць за маё дзіця