«Тое, што адбылося з Крымам, зьяўляецца парушэньнем ўкраінскага сувэрэнітэту», — падкрэсьліў кангрэсмэн.
«Наш адказ павінен быць двухвэктарны. З аднаго боку, мы павінны прымаць дыпламатычныя захады і падтрымліваць эканамічныя санкцыі, пра якія кажа наш прэзыдэнт. Зь іншага боку — і гэта мне здаецца нават больш важным, — мы павінны аказаць адчувальную эканамічную падтрымку цяперашняму ўраду ў Кіеве, а таксама падтрымаць выбары, якія набліжаюцца», — заявіў Ван Холе.
«Іншымі словамі, ЗША і эўрапейская супольнасьць павінныя з поўнай яснасьцю прадэманстраваць, што мы падтрымліваем Украіну і гатовыя даць ёй адчувальную эканамічную падтрымку. Гэта лепшае, што мы можам зрабіць, каб паказаць, што аддзяляцца ад Украіны — далёка ня лепшая ідэя, і што яна ня акажа пазытыўнага ўплыву на будучыню. А мы хочам для ўкраінскага народа стабільнай будучыні».
«У нас вельмі моцная эканоміка», — падкрэсьлівае заканадавец. — «Нам хацелася б быць яшчэ мацней, але мы па-ранейшаму застаемся эканамічным рухавіком. Асабліва калі параўнаць нас з Расеяй ды іншымі краінамі „пад пытаньнем“ , якія сутыкаюцца зь вялізнымі эканамічнымі праблемамі. У нас вялікія рэсурсы. Нават тое, што лічыцца дрэнным днём для амэрыканскай эканомікі, будзе добрым для расейскай. У нас ёсьць рэсурсы, і мы не павінны саромецца іх выкарыстоўваць», — адзначыў Крыс Ван Холе, сябра бюджэтнага камітэту Палаты прадстаўнікоў ЗША, у інтэрвію «Голасу Амэрыкі».