Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею выгналі з G8


Саміт G8, чэрвень 2013
Саміт G8, чэрвень 2013

Кіраўнік МЗС Францыі паведаміў: сяброўства Расеі ў «вялікай васьмёрцы» прыпыненае.

Міністар замежных спраў Францыі Ларан Фабіюс, адмовіўшыся ад візыту ў Маскву, патлумачыў свой учынак, тым, што цяпер «гэта недарэчна».

У інтэрвію радыё Europe-1 ён заявіў, што Расея зараз цалкам ізалявана, а дзеяньні ўсходняга суседа Ўкраіны выклікалі нэгатыўную рэакцыю як у Эўразьвязе, ЗША, так і ў Японіі, нават Кітай, адзначыў міністар, пад час галасаваньня ў ААН ўстрымаўся, хоць звычайна галасуе разам з Расеяй.

Міністар таксама адзначыў, што цяпер сяброўства Расеі ў G8 прыпынена, а далейшыя дзеяньні будуць залежаць ад паводзінаў уладаў гэта краіны, піша УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG