Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі «Коммерсантъ» закрывае сваё ўкраінскае выданьне


Кіраўніцтва расейскага выдавецкага дома «Коммерсантъ» вырашыла закрыць сваё ўкраінскае выданьне — газэту «Коммерсантъ-Украина».


Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар кампаніі Павел Філенкаў, інфармуе ІТАР-ТАСС.

«Мы вырашылі прыпыніць выданьне „Коммерсантъ-Украина“ да таго моманту, пакуль сытуацыя не стабілізуецца. Але я не выключаю, што такога моманту ня будзе — эканамічныя праблемы ў выданьня былі і раней, яны нікуды ня зьніклі», — адзначыў Філенкаў.

«Галоўнымі рэклямадаўцамі газэты былі кампаніі банкаўскага і аўтамабільнага сэктараў, з пачаткам падзей ва Ўкраіне выданьне стала ня толькі беспэрспэктыўным, але і безнадзейным», — растлумачыў генэральны дырэктар «Коммерсанта» .

Усяго ва ўкраінскім «Коммерсанте» працавалі каля ста чалавек.

Адзін з карэспандэнтаў газэты Юры Панчанка паведаміў Свабодзе, што ў рэдакцыі перакананыя ў тым, што рашэньне было ўхваленае пасьля ўчарашняга артыкула ў газэце пра расейскую акупацыю Крыма і падрыхтоўку расейцаў да вайсковых дзеяньняў на мяжы з Украінай. Маскоўскае кіраўніцтва патрабавала зьняць гэты артыкул і замяніць яго сваім.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG