На фоне заяваў, што Пуцін пагадзіўся з плянам Мэркель стварыць групу па сытуацыі ў Крыме пад эгідай АБСЭ, акупацыя паўвострава расейскімі войскамі актыўна працягваецца.
У палітычнай і экспэртнай супольнасьці даўно і трывала ўкаранілася думка пра мірны падзел і развод СССР. Хоць ён і ня быў зусім мірны (вайна за Нагорны Карабах, канфлікт вакол Прыднястроўя ды іншае), але, ва ўсялякім разе, калі параўноўваць зь Югаславіяй, то з гэтай высновай можна пагадзіцца.
І вось праз амаль чвэрць стагодзьдзя пасьля распаду СССР на нашых вачах адбываецца новы тэрытарыяльны перадзел постсавецкай прасторы збройным шляхам. Здарылася відавочнае — неверагоднае. Расея пачала аднаўляць савецкую імпэрыю з дапамогай войска. Як толькі палітыка «мяккай сілы» ў дачыненьні да суседніх дзяржаў не спрацоўвае, Масква пераходзіць да грубай сілы. Выявілася, што расейска-грузінская вайна 2008 году за Паўднёвую Асэтыю і Абхазію — гэта не адзінкавы эпізод, а пачатак доўгатэрміновай тэндэнцыі па рэанімацыі імпэрыі. Учора Грузія, сёньня Ўкраіна. Хто наступны?
У гэтым сэнсе сёньняшняя Расея нагадвае СССР. І мэтады абгрунтаваньня збройнага ўварваньня на тэрыторыю суседняй краіны такія ж самыя. У дзяржаве, якую хочуць акупаваць, знаходзяць марыянэтак, якія абвяшчаюць сябе законнай уладай, і тыя просяць Маскву ўвесьці войскі. Так СССР пачаў вайну зь Фінляндыяй у 1939 г. Паводле такога сцэнару былі ўведзеныя савецкія войскі ў Вугоршчыну ў 1956 г., Чэхаславаччыну ў 1968 г., Аўганістан у 1979 г.
Так і цяпер. Фактычная акупацыя Крыму расейскімі войскамі адбылася нібыта дзеля абароны расейскага насельніцтва ад украінскіх нацыяналістаў. Дарэчы, тут можна правесьці яшчэ адну гістарычную аналёгію. У 1938 годзе фашысцкая Нямеччына анэксавала Судэцкую вобласьць Чэхаславаччыны на падставе таго, што этнічныя немцы, якія там жылі, зазнаюць дыскрымінацыю.
Невыпадкова Расея, распальваючы гэты канфлікт, апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. Дзеяньні Масквы ў Крыме напалохалі суседзяў на постсавецкай прасторы. Бо на тэрыторыі ўсіх дзяржаў былога СССР ёсьць этнічныя расейцы. І гэта значыць, што цяпер Расея, выкарыстоўваючы крымскі сцэнар, можа ўвесьці войскі ў любую з гэтых краін, матывуючы гэта абаронай расейскага насельніцтва.
І гэта новы выклік для кіраўніцтва Беларусі. Тут паўстаюць як тэрміновыя праблемы, якія трэба вырашаць бліжэйшым часам, так і доўгатэрміновыя задачы.
Калі казаць пра бягучыя выклікі, то цяпер Расея будзе патрабаваць ад бліжэйшых саюзьнікаў падтрымаць яе ў канфлікце з Украінай. І Лукашэнку трэба будзе неяк выкручвацца. Бо, з аднаго боку, ступень залежнасьці Беларусі ад Расеі дасягнула такой мяжы, што без расейскіх крэдытаў у беларускай эканоміцы можа здарыцца абвал паводле сцэнару 2011 году. І гэта напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
А зь іншага боку, парушэньне Расеяй міжнароднага права, усіх дамоўленасьцяў у СНД, дый проста нейкіх нормаў прыстойнасьці настолькі відавочнае, што падтрымаць Маскву ў гэтых умовах — значыць канчаткова прызнаць свой статус сатэліта, разбурыць вобраз моцнага і справядлівага палітыка, якім Лукашэнка і сам сябе лічыць, і спрабуе сябе прэзэнтаваць.
Да таго ж ёсьць пэўнае адрозьненьне цяперашняй сытуацыі ад расейска-грузінскай вайны 2008 году, калі Лукашэнка праз два тыдні быў вымушаны публічна падтрымаць дзеяньні Масквы. Бо для Беларусі адносіны з Грузіяй ня мелі вялікага значэньня. А Ўкраіна — блізкі сусед, зь ёй разьвіваецца добры гандаль, прычым вялікае станоўчае сальда мае беларускі бок.
Таму афіцыйнаму Менску давядзецца выкарыстоўваць усю дыпляматычную эквілібрыстыку, каб захаваць нэўтралітэт.
Калі ж казаць пра доўгатэрміновыя выклікі для беларускіх уладаў у зьвязку з крымскім крызісам, то трэба ставіць пытаньне пра новую стратэгію нацыянальнай бясьпекі. У тым сэнсе, што трэба будзе цяпер улічваць зьнешнюю пагрозу ня толькі з Захаду, але і з Усходу.

Цяпер Расея будзе патрабаваць ад бліжэйшых саюзьнікаў падтрымаць яе ў канфлікце з Украінай. І Лукашэнку трэба будзе неяк выкручвацца