У Токіа сотні дэманстрантаў пратэставалі супраць спыненьня крымінальнага расьсьледаваньня справаў, зьвязаных з катастрофай на атамнай электрастанцыі «Фукусіма» пасьля цунамі ў сакавіку 2011 года.
Землятрус і цунамі, які абрынуўся на АЭС, вывелі з ладу ядзерныя рэактары, у радыюсе некалькіх дзясяткаў кіляметраў вакол станцыі павысіўся ўзровень радыяцыі.
Пры катастрофе ніхто не загінуў, аднак неўзабаве сярод мясцовых жыхароў былі зарэгістраваныя выпадкі самагубства, а дзясяткі тысяч чалавек не змаглі вярнуцца ў свае дамы.
Нягледзячы на тое, што ў справаздачы парлямэнтароў прычынай тэхнагеннай катастрофы называўся «чалавечы фактар», ніхто з працаўнікоў кампаніі-апэратара АЭС альбо чыноўнікаў ўраду так і не панёс пакараньня.
Пасьля катастрофы АЭС «Фукусіма» была зачынена