Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Трагічны дзень. Амаль сто забітых (УЖЫВУЮ)

абноўлена

Апазыцыі ўдалося атрымаць перамогу ў Вярхоўнай Радзе. 236 народных прагаласавалі супраць правядзеньня ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі»

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

21:07 20.2.2014
Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне «настойліва рэкамэндуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Кіеве і іншых гарадах, устрымацца ад наведваньня месцаў актыўных пратэставых дзеяньняў».

Такое паведамленьне апублікавана на сайце беларускага дыппрадстаўніцтва.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі называюць недапушчальнымі радыкальныя мэтады вырашэньня палітычнага канфлікту ва Ўкраіне і спадзяюцца, што сытуацыя там хутка стабілізуецца.
21:06 20.2.2014

Генэральны сакратар NATO заклікаў спыніць кровапраліцьце


Генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што ўкраінскі ўрад нясе адказнасьць і не павінен выкарыстоўваць празьмерную сілу супраць пратэстоўцаў.

Пра гэта ён напісаў у сваім Твітэры.

«Я заклікаю ўсе бакі ва Ўкраіне спыніць кровапраліцьце. Урад нясе асаблівую адказнасьць і не павінен выкарыстоўваць празьмерную сілу. Украінская армія павінна заставацца нэўтральнай і не выходзіць супраць сваіх грамадзян. Толькі дыялёг можа стаць выйсьцем. Спадзяюся, што візыт міністраў замежных спраў ЭЗ можа пракласьці шлях для мірнага рашэньня», — напісаў ён.

20:52 20.2.2014
ЗША патрабуюць ад Януковіча адклікаць сілавікоў

ЗША заклікаюць украінскую ўладу вывесьці сілавікоў з цэнтра Кіева, а апазыцыю — забясьпечыць мірныя формы пратэсту. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Белага Дому Джэя Карні.
20:52 20.2.2014
Лагвінец: Пазыцыя Эўразьвязу не паўплывала б на паводзіны Януковіча

Чаму, на думку многіх аналітыкаў, рэакцыя Эўразьвязу на падзеі ў Кіеве была слабай і запозьненай? Ці магла паўплываць на ўкраінскае кіраўніцтва больш жорсткая пазыцыя эўрапейскіх палітыкаў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
20:34 20.2.2014

У Луцку міліцыя і войскі аб’ядналіся з пратэстоўцамі


У Луцку міліцыя і частка ўнутраных войскаў № 1141 перайшлі на бок народа і будуць разам з «Правым сэктарам» і самаабаронай забясьпечваць парадак у вобласьці і горадзе.

Пра гэта заявіў каардынатар мясцовай самаабароны Павел Данільчук ў эфіры «Громадського ТВ».

Паводле Данільчука, міліцыя і вайскоўцы дамовіліся дзейнічаць з народам разам.

Ніводнага сілавіка на Кіеў накіравана ня будзе, запэўнілі кіраўнікі міліцыі і ўнутраных войскаў.
20:20 20.2.2014

Пяскоў: Януковіч не зьвяртаўся па прытулак у Расеі


Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў зьняпраўдзіў паведамленьні пра тое, што прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч папрасіў палітычнага прытулку ў Расеі:

«Гэта „качка“, гэта інфармацыйная партызаншчына, інфармацыйная вайна», — сказаў Пяскоў у інтэрвію тэлеканалу «Дождж».

На пытаньне, ці глядзіць Пуцін відэатрансьляцыю падзей у Кіеве, Пяскоў адказаў, што «Пуцін у меншай ступені бачыць кадры — у яго зараз няма часу глядзець тэлевізар. У вялікай ступені ён атрымлівае інфармацыю па розных каналах».
20:16 20.2.2014
19:56 20.2.2014
Мэдслужба Майдану: забітыя 70-100 чалавек
19:44 20.2.2014
Галяндзкі міністар: Ва Ўкраіне вялікая розьніца зь Беларусьсю
19:44 20.2.2014
Эўропа ўзгадніла санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў
19:32 20.2.2014

У Кіеве запрацавала мэтро


У Кіеве мэтрапалітэн паведаміў пра тое, што часткова аднавіў працу.

Аднак перасадачныя вузлы мэтро не працуюць.

Зачыненымі для ўваходу і выхаду пасажыраў застаюцца станцыі “Крашчацік“, “Майдан Незалежнасьці“ ды іншыя.

Група “Эўрамайдан SOS“ распаўсюдзіла аб’яву аб наборы валантэраў для дзяжурства на станцыях мэтро для аховы грамадзкага парадку.
19:25 20.2.2014

Пуцін пасылае Лукіна ў Кіеў


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін на просьбу прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча адпраўляе ў Кіеў амбудсмэна Ўладзімера Лукіна пасярэднікам на перамовах з апазыцыяй.

Пра гэта паведамляюць РІА «Новости» са спасылкай на заяву прэс-сакратара расейскага лідэра Дзьмітрыя Пяскова.

«Як вядома, Уладзімер Лукін валодае багатым вопытам дыпляматычнай службы, значным аўтарытэтам сярод праваабаронцаў, узначальваў буйную апазыцыйную партыю», — адзначыў Пяскоў.
18:49 20.2.2014

Роўна: фракцыя Партыі рэгіёнаў самараспусьцілася


Фракцыя Партыі рэгіёнаў у Ровенскай абласной радзе пастанавіла распусьціцца, паведамляюць «Українські новини».

Заяву аб самароспуску на пазачарговай сэсіі рады 20 лютага зачытаў былы кіраўнік фракцыі Анатоль Юхіменка.
18:49 20.2.2014
Завяршыліся перамовы Януковіча з эўрапейскімі міністрамі

Паводле СМІ, яна перарывалася з-за таго, што прэзыдэнт Украіны тэлефанаваў прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну.
18:41 20.2.2014

Амбудсмэн: Захарчанка аддае злачынныя загады


Амбудсмэн Валерыя Луткоўская лічыць недапушчальным прымяненьне праваахоўнымі органамі агнястрэльнай зброі супраць пратэстоўцаў. Пра гэта паведамляе яе прэс-служба.

«Ніводзін міжнародны стандарт не дазваляе праваахоўнікам весьці агонь на паражэньне дзеля спыненьня масавых беспарадкаў. Наадварот, міжнародныя дакумэнты заклікаюць да мінімізацыі шкоды ў выніку прымяненьня сілы. Інакш такія дзеяньні зьяўляюцца злачынствам», — сказана ў паведамленьні.

«Я разумею, што сытуацыя зайшла ў тупік, аднак будаваць дзяржаву на чалавечай крыві нельга. Любы канфлікт павінен быць вырашаны за сталом перамоваў, мірным шляхам. Шляхам палітычнага кампрамісу, узаемных сапраўдных крокаў бакоў насустрач адзін аднаму», — адзначыла Валерыя Луткоўская.
18:37 20.2.2014
«Да глыбіні душы шкада братоў-украінцаў»

«Да глыбіні душы шкада братоў-украінцаў»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:17 0:00
Наўпроставы лінк
18:37 20.2.2014
Я пайду на Майдан, наш офіс зачынены — кіяўлянка Ірына Тышко
18:24 20.2.2014

Царква заклікае не маліцца за ўладу


Сынод Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату прыняў рашэньне з 20 лютага спыніць памінаньне ўлады падчас набажэнстваў.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Сынода, апублікаванай на сайце царквы.

«Улічваючы, што дзяржаўнай уладай не былі пачутыя неаднаразовыя заклікі Царквы да яе не ўжываць зброю супраць народу, які выбраў уладу для служэньня сабе і Ўкраіне, а не для зьдзяйсьненьня гвалту і забойстваў, — спыніць з 20 лютага 2014 году памінаньне ўлады падчас набажэнстваў», — гаворыцца ў заяве.
18:06 20.2.2014
Экспэрт па міжнароднай бясьпецы: Гэта не грамадзянская вайна

«Украінцы змагаюцца з рэжымам, які чатыры гады таму неканстытуцыйным чынам узурпаваў уладу, і асабіста з прэзыдэнтам Януковічам», — лічыць Аляксей Мельнік, экс-першы памочнік міністра абароны Ўкраіны, падпалкоўнік запасу, судырэктар праграмаў зьнешняй палітыкі і міжнароднай бясьпекі Цэнтру Разумкова (Украіна).
18:06 20.2.2014
Палітоляг: Было б лепш, каб Украіна падзялілася

Аляксандар Мотыль, прафэсар паліталёгіі Ратгерскага ўнівэрсытэту ў ЗША і экспэрт ва ўкраінскіх пытаньнях, лічыць, што Ўкраіна без сваіх прарасейскіх, усходне-паўднёвых рэгіёнаў была б значна больш моцнай, стабільнай і заможнай дзяржавай, чым цяпер.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG