Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Трагічны дзень. Амаль сто забітых (УЖЫВУЮ)

абноўлена

Апазыцыі ўдалося атрымаць перамогу ў Вярхоўнай Радзе. 236 народных прагаласавалі супраць правядзеньня ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі»

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

08:29 20.2.2014
Ноччу на аточаным спэцназам і Ўнутранымі войскамі Майдане незалежнасьці працягвалася крохкае замірэньне.

А 9-й гадзіне сёньня чакаецца аднаўленьне перамоваў лідэраў апазыцыі і Януковіча. Павінна аднавіць сваю працу Вярхоўная Рада. На сёньня Януковіч абвясьціў дзень жалобы.

Мэтро ў Кіеве не працуе, Майдан незалежнасьці блякаваны пастамі міліцыі амаль з усіх бакоў. Тым не меней папаўненьне у шэрагі пратэстоўцаў працягваецца. Дэманстранты захапілі і абсталявалі для сваіх патрэбаў новыя адміністрацыйныя будынкі на Храшчаціку. Спынены рух цягнікоў са Львова ў Кіеў.

Сёньня Эўразьвяз разглядае ўвядзеньне санкцыяў адносна вінаватых у гвалце. Учора такія санкцыі ўвялі ЗША.
08:33 20.2.2014
У Кіеве не працуюць амбасады Вялікабрытаніі і Канады

«У сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ва Ўкраіне, амбасада Вялікай Брытаніі часова закрыта для наведвальнікаў», — гаворыцца ў паведамленьні дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Тым часам, на афіцыйным сайце амбасады Канады ва Ўкраіне паведамляецца, што ад 18 лютага візавы аддзел амбасады будзе часова зачынены. У афіцыйным паведамленьні амбасады Канады ва Ўкраіне сьцьвярджаецца, што пра аднаўленьне работы прадстаўніцтва будзе абвешчана асобна.
08:34 20.2.2014
08:35 20.2.2014
08:44 20.2.2014

Вайна ў цэнтры Кіева. Галоўнае за ноч на 20 лютага

08:47 20.2.2014

На Майдан прыбыло падмацаваньне

08:49 20.2.2014
08:51 20.2.2014

Абама: Мэтай уладаў ва Ўкраіне маюць быць вольныя выбары

08:57 20.2.2014

Чакаецца Новы раўнд перамоваў. Януковіч ня хоча ў адстаўку


У чацьвер, 20 лютага, у 9 раніцы працягнуцца перамовы Віктара Януковіча і апазыцыі.

Гэта будзе ўжо сёмая сустрэча бакоў. На папярэднім, які адбыўся учора, Віктар Януковіч катэгарычна адмаўляецца казаць аб сваёй адстаўцы і ўдзеле ў перамовах Эўразьвязу ці ЗША. Апазыцыя са свайго боку адмаўляецца ад ў адказ прапановы Віктара Януковіча аб удзеле ў перамовах Расеі.
09:20 20.2.2014

Колькасьць ахвяраў у Кіеве дасягнула 28 чалавек

09:27 20.2.2014

Міліцыя хоча прарваць абарону каля кансэрваторыі

Міліцыя спрабуе падпаліць кансэрваторыю

Як паведамляе Еспресо.TV, міліцыянты кідаюць у будынак кансэрваторыі кактэйлі Молатава, а іншыя тым часам страляюць па людзях.
Пратэстоўцы апэратыўна тушаць будынак вогнетушыцелямі.
09:32 20.2.2014

Пад Палтавай цітушак «раззброілі» і адправілі ў Данецк

Ноччу на 20 лютага пад Лубнамі на Палтаўшчыне мясцовыя жыхары спынілі тры аўтобусы зь цітушкамі, якія кіраваліся ў Кіеў.

«Чулі, што міліцыя не прапускае людзей у Кіеў. Вырашылі зь мясцовымі актывістамі пайсьці на блёк-пост ДАІ, які ў пачатку аб’яздной дарогі, пракантраляваць сытуацыю. Раптам бачым: па трасе на Кіеў, адзін за другім едуць тры аўтобусы. Нумары данецкія. Вырашылі спыніць і праверыць, што там за пасажыры», — сказаў Gazeta.ua мітынгоўца з Лубнаў Аляксандр Жданенка.

Паводле ўкраінскай прэсы, у салёнах аўтобусаў сядзела каля 80 маладых хлопцаў спартовага целаскладу. З сабой яны везьлі драўляныя палкі і каскі. Актывісты канфіскавалі гэтыя прадметы. Цітушак пашыхтавалі каля аўтобусаў і запатрабавалі на відэакамэру назваць імя і прозьвішча кожнага, месца прызначэньня і мэту паездкі.

Аўтобусы адправілі назад, у Данецк. У Харкаў іх будзе суправаджаць машына ДАІ, у якой разам зь міліцыянтамі паехалі двое мясцовых актывістаў.
09:37 20.2.2014
На Майдане злавілі снайпэра

09:45 20.2.2014

У Хмяльніцкаму спалілі будынак СБУ


09:56 20.2.2014

Пуцін пагутарыў з Мэркель пра Ўкраіну


Адбылася тэлефонная размова прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна зь канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Палітыкі «грунтоўна абмеркавалі драматычныя падзеі ва Ўкраіне і выказалі сур'ёзную заклапочанасьць рэзкім абвастрэньнем ўнутранага супрацьстаяньня, якое прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр. Кіраўнік расейскай дзяржавы і канцлер ФРГ таксама выказалі сумеснае меркаваньне адносна неабходнасьці прыняцьця тэрміновых захадаў у мэтах садзейнічаньня стабілізацыі становішча ва Ўкраіне», -- гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Крамля.

Пуцін падкрэсьліў: важна, каб заходнія краіны адмовіліся ад абвінавачваньняў на адрас кіраўніцтва Ўкраіны, а таксама жорстка асудзілі «вінаватых у арганізацыі супрацьпраўных экстрэмісцкіх і тэрарыстычных дзеяньняў».
10:03 20.2.2014

На Майдане рэзка абвастрылася абстаноўка


Адзін з пратэстоўцаў атрымаў агнястрэльнае раненьне, — заявілі са сцэны Майдана. Тэрмінова клічуць лекараў.

Гучаць выбухі пэтардаў, палаюць шыны, Майдан задымлены

Гучаць захады «Хутка будаваць абарону».

10:10 20.2.2014

Майданаўцы замацоўваюць пазыцыі

Паўстанцы замацоўваюцца на высаце каля Кастрычніцкага палацу.
Палоненыя міліцыянты, са сцэны заклікаюць абыходзіцца зь імі гуманна. Мэдыкі панесьлі параненага.
10:13 20.2.2014
Захопленага ў палон байца Ўнутраных войск абяззброілі і вядуць на сцэну.
10:19 20.2.2014
Мэтро ў Кіеве не працуе трэці дзень

Рашэньне спыніць рух кіеўскага мэтрапалітэну гэтага часу не скасаванае, паведамляе прэсавая служба мэтро.

«На раніцу 20 лютага кіраўніцтва Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі не скасавала сваё рашэньне аб прыпыненьні працы ўсіх станцыяў мэтрапалітэну, таму мэтрапалітэн у цяперашні час не працуе», — гаворыцца ў паведамленьні.

У мэрыі Кіева паабяцалі, што пакуль мэтро не працуе, наземны грамадзкі транспарт будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме і бясплатна. Аднак за праезд ўсё роўна патрабуюць грошы і транспарту не хапае, піша УНІАН.
10:29 20.2.2014
ААН патрабуе ад уладаў Украіны прыслухацца да народа

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG