— Спадар Аляксей, які ваш камэнтар наконт цяперашніх падзеяў ва Ўкраіне?
— Сытуацыя цалкам выйшла з-пад кантролю. Улада дэманструе поўнае нежаданьне і няздольнасьць разумець сутнасьць гэтага канфлікту і зрабіць хоць паўкроку насустрач прастэстоўцам. Ідзе вайна супраць свайго народа.
Прэзыдэнт Януковіч і людзі, якія ўжо запэцканыя ў крыві, — гэта ягонае бліжэйшае атачэньне, некалькі тысяч супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьняў, — яны ўжо перайшлі тую мяжу, якая стрымлівала іх ад масавага кровапраліцьця. Сёньня мы назіраем баявыя дзеяньні з выкарыстаньнем аўтаматаў, снайпэрскіх вінтовак, прыцэльную стральбу па людзях. Ахвярамі яе становяцца як актыўныя ўдзельнікі пратэсту, мэдыкі, журналісты, так і выпадковыя мінакі.
— Якія сілавыя ведамствы адказныя за прымяненьне баявой зброі?
— Самае актыўнае — гэта спэцпадразьдзяленьне „Беркут“, і ўжо была заўважаная СБУ. Гэта ядро, якое найбольш актыўна займаецца забойствамі.
— Ці вы бачыце цяпер нейкае выйсьце з сытуацыі?
— Выйсьце раней ці пазьней ёсьць. Гэта можа цягнуцца гадамі і дзесяцігодзьдзямі, калі канфлікт пераходзіць у актыўную фазу.
У чым асаблівасьць канфлікту ўва Ўкраіне? Некаторыя спрабуюць назваць гэта грамадзянскай вайной. Насамрэч гэта не грамадзянская вайна.
Ідзе барацьба значнай часткі грамадзкасьці (я ня буду казаць, што гэта ўся Ўкраіна, але гэта нашмат больш за палову Ўкраіны), якая змагаецца не з другой часткай насельніцтва Ўкраіны, якая мае іншыя погляды. Яны змагаюцца з рэжымам, які чатыры гады таму неканстытуцыйным чынам узурпаваў уладу, і асабіста з прэзыдэнтам Януковічам.
Ад гэтага аднаго чалавека, у якога, напэўна, нешта ненармальна з псыхікай, са здольнасьцю адэкватна ўспрымаць і ацэньваць сытуацыю, як мы сёньня бачым, залежаць дзясяткі загінулых на вуліцах. На жаль, выйсьце ў тым, каб ці абясшкодзіць гэтага чалавека, ці напалохаць яго, прымусіць, каб ён сышоў. Бо на ім гэтая структура трымаецца. Пытаньне ня вырашыцца пасьля ягонага сыходу, але гэта будзе пераломны момант.
Ёсьць слабы спадзеў, што зьбярэцца Вярхоўная Рада, бо на сёньняшні дзень з органаў дзяржаўнай улады, хоць яна досыць сябе дыскрэдытавала, гэта адзіны легітымны орган улады. Ён мог бы перавесьці гэтае пытаньне ў канструктыўнае рэчышча. Але ўсё адно гэта немагчыма, пакуль Януковіч будзе аддаваць загады сілавым структурам.

Ідзе барацьба значнай часткі грамадзкасьці, якая змагаецца не з другой часткай насельніцтва Ўкраіны, якая мае іншыя погляды. Яны змагаюцца з рэжымам