Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзкі міністар: Ва Ўкраіне вялікая розьніца зь Беларусьсю


Пікет з нагоды сустрэчы эўрапейскіх міністраў у Брусэлі
Пікет з нагоды сустрэчы эўрапейскіх міністраў у Брусэлі
Міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу, якія сабраліся ў Брусэлі, каб абмеркаваць падзеі ва Ўкраіне, паведамілі журналістам, што будзе разглядацца пытаньне пра візавыя і эканамічныя санкцыі супраць асобаў, адказных за эскаляцыю гвалту.

Міністар замежных спраў Даніі Марцін Ліндэгард патлумачыў:

«Мая рэкамэндацыя міністрам замежных спраў сёньня будзе заключацца ў мэтавых захадах – каб мы паспрабавалі вызначыць асобаў, адказных за тое, што адбылося за апошнія некалькі дзён, і каб мы адмовілі ім у доступе да Эўразьвязу, а таксама ўвялі эканамічныя санкцыі супраць гэтых асобаў. Я чакаю, што шмат краінаў падтрымаюць гэтую лінію».

Міністар замежных спраў Галяндыі Франс Тымэрманс заявіў:

«Украінскі народ папросту не жадае ісьці па шляху, пракладзеным прэзыдэнтам Януковічам, таму незалежна ад таго, ці ўвядзем мы санкцыі, ён сутыкнецца зь велізарнай праблемай з боку свайго ўласнага насельніцтва, калі ён працягне ісьці па гэтым шляху. У гэтым вялікая розьніца зь Беларусьсю. Я лічу, што адказныя за гвалт апошніх некалькіх дзён і сёньняшняга дня ў Кіеве павінны ведаць, што Эўразьвяз пакарае іх, я лічу, вельмі мэтавымі санкцыямі, якія будуць скіраваныя на тое, каб яны ня мелі доступу да сваіх актываў па-за межамі Ўкраіны і не маглі падарожнічаць па-за межамі Ўкраіны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG