Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа ўзгадніла санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў


Эўразьвяз вырашыў увесьці візавыя і фінансавыя санкцыі супраць вінаватых за ўжываньне нечуванага гвалту ва Ўкраіне. Пра гэта заявілі кіраўнікі ЭЗ падчас сустрэчы ў Брусэлі.

Герман ван Рампэй заявіў, што ў ЭЗ ёсьць кансэнсус пра неабходнасьць пакараць вінаватых у сьмерці людзей ва Ўкраіне. Ён адзначыў, што павінны быць выкарыстаны магчымыя і немагчымыя сродкі, каб прымусіць да дыялёгу ўсе бакі канфлікту ў Кіеве.

«Мы павінны зразумець, якія мэханізмы будуць дзейснымі. Мы ўводзім візавыя санкцыі за неймавернае выкарыстаньне сілы — гэта адзін адказ. Іншы адказ — фінансавы», — заявіў Рампей.

Ён лічыць, што ва Ўкраіне варта абраць новага прэзыдэнта і новы парлямэнт.

Кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Барозу заявіў, што галоўнай задачай цяпер зьяўляецца дээскаляцыя канфлікту.

«Мы ня можам забыцца пра трагічныя сьмерці апошніх дзён. Менавіта таму міністры сабраліся, каб увесьці санкцыі ў дачыненьні да тых, хто адказвае за гвалт», — заявіў Барозу.

Ён адзначыў, што размаўляў з кіраўнікамі Францыі і Германіі, і Ангела Мэркель і Франсуа Алянд зацікаўлены ў тым, каб людзі ва Ўкраіне не гінулі і каб вінаватыя ў сьмерці былі пакараныя.

Як удакладніў дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Рыгор Неміра, гаворка ідзе яшчэ і пра сілавы блёк санкцый у дачыненьні да кіраўнікоў сілавых ведамстваў, якія ініцыявалі гвалт ва Ўкраіне.

Эканамічныя санкцыі закрануць прадстаўнікоў бізнэсу, якія да гэтага часу падтрымліваюць рэжым, які парушае правы чалавека. Палітычны блёк санкцый павінен закрануць дэпутатаў і кіраўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта Януковіча, якія маюць дачыненьне да прыняцьця законаў 16 сьнежня і сілавых акцый у апошнія дні, перадае «Ўкраінская праўда».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG