18:08
19.2.2014
«Пуцін разьвязаў Януковічу рукі»
«Украіна — ня Грузія, не Расея. Калі разагнаць Майдан — захад Украіны паўстане», — так лічыць украінскі палітоляг Валер Чалы, адзін з кіраўнікоў аналітычнага Цэнтру Разумкова.
«Украіна — ня Грузія, не Расея. Калі разагнаць Майдан — захад Украіны паўстане», — так лічыць украінскі палітоляг Валер Чалы, адзін з кіраўнікоў аналітычнага Цэнтру Разумкова.
17:52
19.2.2014
СБУ пачынае антытэрарыстычную апэрацыю
Служба бясьпекі Ўкраіны і Антытэрарыстычны цэнтар Украіны пачынаюць антытэрарыстычную апэрацыю на тэрыторыі краіны, гаворыцца ў заяве кіраўніка СБУ Аляксандра Якіменкі, распаўсюджаным у сераду. Якіменка заявіў, што праінфармаваў пра гэта прэзыдэнта Януковіча, перадае Інтэрфакс.
Паводле заявы, узровень грамадзкай небясьпекі ва Ўкраіне патрабуе прыцягненьня ўсіх суб’ектаў, якія непасрэдна ажыцьцяўляюць барацьбу з тэрарызмам.
17:30
19.2.2014
Шакавальнае відэа!
У Хмяльніцкім з будынку Службы бясьпекі Ўкраіны адкрылі агонь па пратэстоўцах. Забілі жанчыну.
16:14
19.2.2014
Пратэстоўцы захапілі будынак кіеўскага паштамта і дзяржтэлерадыё
Там будзе арганізаваная камэндатура, кухня і іншыя побытавыя памяшканьні, паведамілі са сцэны Майдану.
Раней спэцназ выгнаў мітынгоўцаў з Кастрычніцкага палаца, Украінскага дома, а Дом прафсаюзаў, дзе быў іх штаб, згарэў.
15:51
19.2.2014
Кіраўнікі МЗС Польшчы, ФРГ і Францыі тэрмінова едуць у Кіеў
Як паведамляе Польскае радыё, міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ужо сёньня вылятае ў Кіеў. Разам зь ім едуць ягоныя калегі зь Нямеччыны і Францыі. Місія арганізаваная на просьбу кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан. Аднак тэрмін візыту яшчэ ўлакладняецца.
15:50
19.2.2014
Падпалкоўнік міліцыі Казлоў: «Нельга людзей заганяць у кут»
Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў зь Менску мяркуе, што адказнасьць за ахвяры ў Кіеве, у тым ліку сярод міліцыянтаў, нясуць улады краіны, якія зрабілі падвойнае злачынства: спачатку падманулі народ з эўраінтэграцыяй і справакавалі грамадзян на масавы пратэст, а потым абралі сілавы варыянт вырашэньня канфлікту з Майданам па прыкладзе Беларусі.

15:43
19.2.2014
Бабіна: Галоўнае памкненьне ўкраінцаў — захаваць чалавечую годнасьць
Беларуская пісьменьніца ўкраінскага паходжаньня Наталка Бабіна: «Шчыра кажучы, я досыць даўно не была ва Ўкраіне і ня бачу гэтых падзеяў знутры. Але зразумела, як любы нармальны чалавек, як любы нармальны беларус я вельмі перажываю, вельмі спачуваю і ўсёй душой падтрымліваю ўкраінцаў у іх памкненьні да дэмакратычных каштоўнасьцяў, да таго, каб захаваць сваю нацыянальную годнасьць, чалавечую годнасьць. Але рабіць нейкія прагнозы — як і чым усё скончыцца — лічу, ня толькі няправільна, а проста непрыгожа. Асабліва нам, якія далёка, якія ня там, ня ў гушчы падзеяў».

15:25
19.2.2014
З другой за дзень заявай пра падзеі ў Кіеве выступіў МЗС Расеі і назвало Майдан «карычневай рэвалюцыяй».
15:13
19.2.2014
- By ММ
Хто вінаваты ў ахвярах падчас сутычак у Кіеве, за што ідзе змаганьне? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
14:45
19.2.2014
Папа Францішак заклікаў да міру ва Ўкраіне
Папа рымскі заклікаў варожыя бакі канфлікту ва Ўкраіне да стрымліваньня гвалту.
Пасьля сустрэчы з 200 тысячамі пілігрымаў папа заявіў, што ён зь непакоем у сэрцы назірае, што робіцца цяпер у Кіеве. Ён запэўніў украінскі народ у сваёй блізкасьці, і што ён моліцца за ахвяр, параненых і іх блізкіх, паведамляе агенцтва РАР.
14:44
19.2.2014
На Майдане 10 тысяч мітынгоўцаў, 5 тысяч сілавікоў
На кіеўскім майдане Незалежнасьці знаходзяцца каля 10 тысяч мітынгоўцаў і каля 5 тысяч байцоў Унутраных войскаў МУС і спэцпадразьдзяленьня міліцыі «Беркут», перадае УНІАН.
Палова майдана Незалежнасьці застаецца выпаленай, а таксама ўсё спалена вакол Дома прафсаюзаў, які напалову вы́гараў.
Мітынгоўцы засяродзіліся ў асноўным каля сцэны Майдана, зь якой гучаць заклікі да ўсіх запісвацца ў самаабарону.
Дэманстрантаў адціснулі да ўзроўню праезнай часткі Храшчаціку. Між мітынгоўцамі і праваахоўнымі органамі — буфэрная зона ў 100 мэтраў. З боку Унутраных войскаў бесьперапынна працуюць пажарныя гідранты, якія гасяць падпаленыя барыкады. Гучаць спарадычныя выбухі гранат.
Паблізу стаяць 15 карэт хуткай дапамогі, 2 пажарныя машыны і каля дзесяці машын рознай спэцтэхнікі.
13:02
19.2.2014
Прэм’ер Дональд Туск: Польшча будзе настойваць на санкцыях
Польшча будзе настойваць на ўвядзеньні санкцыяў Эўразьвязу супраць украінскіх уладаў — паведаміў, выступаючы ў Сэйме, прэм’ер Польшчы Дональд Туск.
Польшча будзе настойваць на ўвядзеньні санкцыяў Эўразьвязу супраць украінскіх уладаў — паведаміў, выступаючы ў Сэйме, прэм’ер Польшчы Дональд Туск.
12:48
19.2.2014
Першая старонка Guardian
Guardian front page, Wednesday 19 February 2014 – Kiev crackdown: 18 dead as protest camp burns pic.twitter.com/UdURWKWtFG
— Guardian news (@guardiannews) 19 февраля 2014