Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Дзень другі

абноўлена

Спэцназ захапіў будынкі і атачыў Майдан, супраць пратэстоўцаў ужывалі вадамёты, газ, гранаты. 26 забітых і больш за тысячу параненых з абодвух бакоў. Апазыцыя дамовілася зь Януковічам на начное замірэньне

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

08:24 19.2.2014
Урад Украіны ўвёў элемэнты надзвычайнага становішча

Тысячы дэманстрантаў блякаваныя спэцназам у Кіеве на Майдане незалежнасьці. Дзясяткі забітых з абодвух бакоў супрацьстаяньня, больш за тысячу параненых. Цэнтар Кіева блякаваны, мэтро зачыненае другі дзень, цягнікі і машыны на Кіеў спыняюцца. На Захадзе Ўкраіны людзі захопліваюць абласныя адміністрацыі, управы МУС, СБУ, пракуратуры.
08:42 19.2.2014
Майдан сустрэў раніцу

Пасьля жорсткага супрацьстаяньня з «Бертутам» пратэстоўцы на Майдане дачакаліся раніцы. Было некалькі штурмаў спэцназу, шмат параненых і забітых за ноч. Людзі адбіваліся цягам ночы з дапамогай камянёў і сьцяны полымя па пэрымэтры барыкад.

Раніцай вогнішчы па-ранейшаму палаюць, спэцназ кідае ў натоўп гранаты. «Беркут» захапіў Стэлу незалежнасьці, згарэў Дом прафсаюзаў, які быў базай пратэстоўцаў. Астатнія будынкі, якія былі ў руках мітынгоўцаў, адбітыя спэцназам яшчэ зь вечара. У мітынгоўцаў засталася ў руках сцэна, якая стала штабам супраціву.
08:48 19.2.2014
Сілавікі бяруць Майдан у кола

Цяпер да Майдана незалежнасьці можна прайсьці толькі з боку Бесарабскай плошчы. Як паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак, «Беркут» ідзе з Міхайлаўскай плошчы. Верагодна, сілавікі намагаюцца атачыць плошчу з усіх бакоў.
08:53 19.2.2014

У Львове вайскоўцы адыходзяць з часткі, захопленай паўстанцамі

Агляд апошніх падзеў у рэгіёнах Украіны.

Пратэсты ў Львове
Пратэсты ў Львове
08:59 19.2.2014
09:01 19.2.2014
Януковіч заклікае дэманстрантаў здацца

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заклікаў дэманстрантаў скласьці зброю і здацца міліцыі, а апазыцыю — «адмежавацца ад падтрымкі радыкальных сіл».
09:03 19.2.2014
Пад’езды да Кіева блякуюць кучамі пяску і КАМАЗамі

ДАІ перакрыла ўезды ў Кіеў. Як паведамляе старонка Эўрамайдану ў «Фэйсбуку», выезд з Бучы на Кіеў перакрыты пяском і КамАЗамі. На КП у Пушчы Вадзіцы таксама.
09:18 19.2.2014
Затрымана прынамсі 50 мітынгоўцаў


Эўрамайдан-SOS апублікаваў прозьвішчы паўсотні затрыманых актывістаў. Яны знаходзяцца ў розных пастарунках Кіева.
09:28 19.2.2014
Рэгіяналы пачалі ўцякаць

Як паведамляе паводле непацьверджанай інфармацыі Польскае радыё, чартэрным самалётам сына былога прэм’ера Азарава Украіну пакінула каля 20 дэтутатаў ад Партыі рэгіёнаў.
09:28 19.2.2014
Украінская апазыцыя заклікала украінскіх спартоўцаў адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў Сочынскай алімпіядзе на знак пратэсту і жалобы.
09:37 19.2.2014
У Цярнопалі і Івана-Франкоўску міліцыя абвясьціла пра пераход на бок народу.

Пра гэта паведаміў тэлекалал ESPRESO.TV
09:39 19.2.2014
Пратэстоўцу ў Кіеве адсеклі галаву

Як паведамляе тэлеканал «1+1», учора падчас сутычак ля Вярхоўнай Рады пранесьлі цела абезгалоўленага актывіста.
10:08 19.2.2014

25 загіблых у Кіеве — афіцыйныя дадзеныя


У выніку сутычак, якія адбыліся за апошнія суткі, загінула 25 чалавек, 351 — пацярпелі. Гэтыя дадзеныя паводле стану на 7.00 паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.
10:09 19.2.2014
10:15 19.2.2014
У Роўна пратэстоўцы захапілі базу «Беркута»

Шлемы, шчыты і бронекамізэлькі ад «Беркута» перайшлі да актывістаў ровенскага «Правага сэктара».

Такое амуніцыю яны лічаць трафеямі, хоць і абяцаюць пазьней вярнуць. Напярэдадні позна ўвечары яны штурмавалі мясцовую базу «Беркута» і прымусілі пакінуць яе каля паўсотні праваахоўнікаў.
10:26 19.2.2014
Падчас зачысткі ў Кіеве шпіталізавана трое дзяцей

Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.

Сярод шпіталізаваных ва ўстановы аховы здароўя знаходзяцца трое дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў. Па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуўся 351 чалавек, які пацярпеў падчас беспарадкаў у цэнтры ўкраінскай сталіцы.
10:27 19.2.2014
На Майдан прыбыў «львоўскі полк»

Пратэстоўцы са Львова прыбылі ў Кіеў, на Майдан. Пра гэта заявілі са сцэны Эўрамайдану. Ва ўмовах блякады Кіева і асабліва цэнтра горада гэта было ўспрынята на Майдане як посьпех.
10:36 19.2.2014
ДАІ заблякавала ўсе дарогі ў Кіеў

У Кіеў ДАІ не прапускае нават фуры і машыны з хлебам,— паведамляе 5 канал. Чыгунка затрымала цягнікі са Львова і Івана-Франкоўска, міліцыя нібыта шукае выбухоўку.
10:53 19.2.2014
У сеціве зьявілася відэа, як пратэстоўцы ў Кіеве спалілі БТР

11:08 19.2.2014
Украінская міліцыя: Паўстанцы перастралялі самі сябе

«Улічваючы характар раненьняў у загіблых цывільных асобаў, можна выказаць здагадку, што гэтыя цялесныя пашкоджаньні маглі быць выкліканыя пацярпелым агрэсіўна настроенымі мітынгоўцамі»,— заявіла Міністэрства ўнутраных справаў Украіны.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG