«Каго судзіць і як судзіць, я ня ведаю. Праваахоўнікаў выставілі і загадалі ім не пусьціць да Вярхоўнай Рады мітынгоўцаў. Яны выконвалі гэты загад, у якім нічога дрэннага я ня бачу. Але людзі там сталі настолькі нецярплівымі, узбуджанымі, што яны, як кажуць, да трох чакаць не зьбіраюцца. Ня пусьціш — самі пройдзем. Не дазволіш — самі забяром. Гэта ня так, як было яшчэ два тыдні таму, калі яшчэ вялі перамовы. Цяпер ніхто перамоваў весьці не жадае. Сёньня ўсё: сыходзь, інакш будзе бойка. І бойка адбылася. Гэта жахліва. А хто там вінаваты, хто больш, хто менш? Лічу, з абодвух бакоў ёсьць парушэньні, як і пацярпелыя, і ахвяры ёсьць з абодвух бакоў. Гэта вырашыць сьледзтва. Але ад каго будзе сьледзтва? Перакананы, што калі сьледзтва будзе ад улады Януковіча, то вынік будзе адзін, а калі Януковіч сыдзе і да ўлады прыйдзе іншы чалавек, то і заключэньне будзе іншае».
Мечыслаў Грыб не выключае, што ў выніку бурлівых падзеяў ва Ўкраіне ўлада зьменіцца, бо лічыць, што «ўлада Віктара Януковіча ўсё ж захісталася».
Сам Мечыслаў Грыб бачыць вырашэньне палітычнага крызісу ва Ўкраіне празь вяртаньне Канстытуцыі 2004 году, паводле якой улада прэзыдэнта была значна абмежаваная.
«Тады ня будзе такой карупцыі і шмат чаго з таго, чым сёньня людзі незадаволеныя. Людзі маюць рацыю, калі дамагаюцца парлямэнцка-прэзыдэнцкай формы кіраваньня. На постсавецкай прасторы прэзыдэнты паўсюль захапілі ўладу большую, чым спачатку прадугледжвала Канстытуцыя. Можа, толькі ў Малдове гэтага не адбылося. У нас самы горшы варыянт, дзесьці ёсьць мякчэйшы, але па вялікім рахунку — як браты ўсе рэжымы падобныя. Забралі ўсю ўладу і ні з кім дзяліцца ня хочуць. Хацеў бы, каб украінцам удалося гэтую сыстэму зьмяніць, але як будзе — невядома. Вельмі складаная краіна, і занадта далёка гэта ўсё зайшло».