12:37
19.2.2014
Праваахоўнікі зноў ўключылі вадамёты
На Майдане Незалежнасьці праваахоўнікі аднавілі актыўны наступ. Як заявілі са сцэны Майдана, яны ўключылі вадамёты і спрабуюць адцясьніць людзей.

12:31
19.2.2014
Міністар Павал Лебедзеў пацьвердзіў адпраўку 25-й брыгады дэсантнікаў з Днепрапятроўска ў Кіеў.
12:22
19.2.2014
Паўстанцы ў Львоўскай вобласьці бяруць уладу ў свае рукі
«Большасьць раённых аддзелаў міліцыі на Львоўшчыне ўжо абвясьцілі пра пераход на бок украінскага народа і падпарадкаваньне выканаўчаму камітэту Львоўскай абласной рады — Народнай радзе», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце Львоўскай абласной рады.

11:46
19.2.2014
Майдан просіць прыносіць ежу, паліва і здаваць кроў
Штаб нацыянальнага супраціву ў Кіеве зьвярнуўся з заклікам да кіяўлян прыносіць ежу і паліва для генэратараў і здаваць кроў для пацярпелых актывістаў.
Таксама ў супольнасьці Эўрамайдан-SOS просяць здаваць кроў для пацярпелых, паведамляе «Українська правда».

11:44
19.2.2014
11:44
19.2.2014
Арбузаў абвінаваціў апазыцыю
Выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Ўкраіны Сяргей Арбузаў абвінаваціў «радыкальна настроеныя сілы» ў крывавым разьвіцьця падзей, паведамляе 5 канал. Паводле яго слоў, пратэстоўцы «ганьбяць краіну».
У пачатку пасяджэньня Кабінэта міністраў ён рэкамендаваў кіраўніцтву кампаній , разьмешчаных у эпіцэнтры падзей, дазволіць жанчынам не хадзіць на працу некаторы час, пакуль сытуацыя не нармалізуецца.
Усе дзяржаўныя ўстановы Арбузаў заклікаў з разуменьнем паставіцца да таго, што многія людзі ў Кіеве не змаглі своечасова трапіць на працу з-за спыненьня мэтрапалітэна. І папрасіў грамадзян іншых гарадоў і рэгіёнаў з разуменьнем паставіцца да таго, што абмежаваныя магчымасьці ўезду ў Кіеў.

11:40
19.2.2014
Дэсантнікаў вязуць у Кіеў — Грыцэнка
Экс-міністар унутраных спраў Украіны Анатоль Грыцэнка паведаміўу Фэйсбуку, што міністар абароны Павел Лебедзеў аддаў загад адправіць на Кіеў з Днепрапятроўска 25-ю асобную Днепрапятроўскую паветрана-дэсантную брыгаду.
Раней Павел Лебедзеў заяўляў, што «армія можа ўдзельнічаць ва ўрэгуляваньні сытуацыі ў краіне толькі пасьля ўвядзеньня надзвычайнага або ваеннага становішча».
Афіцыйнага пацьвярджэньня інфармацыі Грыцэнкі няма.

11:08
19.2.2014
Украінская міліцыя: Паўстанцы перастралялі самі сябе
«Улічваючы характар раненьняў у загіблых цывільных асобаў, можна выказаць здагадку, што гэтыя цялесныя пашкоджаньні маглі быць выкліканыя пацярпелым агрэсіўна настроенымі мітынгоўцамі»,— заявіла Міністэрства ўнутраных справаў Украіны.

10:53
19.2.2014
У сеціве зьявілася відэа, як пратэстоўцы ў Кіеве спалілі БТР
10:36
19.2.2014
ДАІ заблякавала ўсе дарогі ў Кіеў
У Кіеў ДАІ не прапускае нават фуры і машыны з хлебам,— паведамляе 5 канал. Чыгунка затрымала цягнікі са Львова і Івана-Франкоўска, міліцыя нібыта шукае выбухоўку.

10:27
19.2.2014
На Майдан прыбыў «львоўскі полк»
Пратэстоўцы са Львова прыбылі ў Кіеў, на Майдан. Пра гэта заявілі са сцэны Эўрамайдану. Ва ўмовах блякады Кіева і асабліва цэнтра горада гэта было ўспрынята на Майдане як посьпех.

10:26
19.2.2014
Падчас зачысткі ў Кіеве шпіталізавана трое дзяцей
Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.
Сярод шпіталізаваных ва ўстановы аховы здароўя знаходзяцца трое дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў. Па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуўся 351 чалавек, які пацярпеў падчас беспарадкаў у цэнтры ўкраінскай сталіцы.

10:15
19.2.2014
У Роўна пратэстоўцы захапілі базу «Беркута»
Шлемы, шчыты і бронекамізэлькі ад «Беркута» перайшлі да актывістаў ровенскага «Правага сэктара».
Такое амуніцыю яны лічаць трафеямі, хоць і абяцаюць пазьней вярнуць. Напярэдадні позна ўвечары яны штурмавалі мясцовую базу «Беркута» і прымусілі пакінуць яе каля паўсотні праваахоўнікаў.

10:09
19.2.2014
10:08
19.2.2014
25 загіблых у Кіеве — афіцыйныя дадзеныя
У выніку сутычак, якія адбыліся за апошнія суткі, загінула 25 чалавек, 351 — пацярпелі. Гэтыя дадзеныя паводле стану на 7.00 паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.
09:39
19.2.2014
Пратэстоўцу ў Кіеве адсеклі галаву
Як паведамляе тэлеканал «1+1», учора падчас сутычак ля Вярхоўнай Рады пранесьлі цела абезгалоўленага актывіста.

09:37
19.2.2014
У Цярнопалі і Івана-Франкоўску міліцыя абвясьціла пра пераход на бок народу.
Пра гэта паведаміў тэлекалал ESPRESO.TV
Пра гэта паведаміў тэлекалал ESPRESO.TV
09:28
19.2.2014
Украінская апазыцыя заклікала украінскіх спартоўцаў адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў Сочынскай алімпіядзе на знак пратэсту і жалобы.
09:28
19.2.2014
Рэгіяналы пачалі ўцякаць
Як паведамляе паводле непацьверджанай інфармацыі Польскае радыё, чартэрным самалётам сына былога прэм’ера Азарава Украіну пакінула каля 20 дэтутатаў ад Партыі рэгіёнаў.

09:18
19.2.2014
Затрымана прынамсі 50 мітынгоўцаў
Эўрамайдан-SOS апублікаваў прозьвішчы паўсотні затрыманых актывістаў. Яны знаходзяцца ў розных пастарунках Кіева.