Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілаш Зэман можа скасаваць візыт Януковіча ў Чэхію


Прэзыдэнт Мілаш Зэман асудзіў гвалт ва Ўкраіне і заявіў, што калі яму ня будзе пакладзены канец, ён разгледзець пытаньне аб адкліканьні запрашэньня прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Чэскую Рэспубліку.

«Я ўжо 14 дзён назад выказаў думку, што найлепшым рашэньнем гэтай сытуацыі былі б датэрміновыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, і цяпер на гэтай думцы настойваю», — заявіў сёньня Мілаш Зэман.

Дырэктар замежнага аддзелу Канцылярыі прэзыдэнта Чэхіі Гінэк Кмонічак выклікаў сёньня да сябе пасла Ўкраіны ў Чэхіі Барыса Зайчука, каб перадаць яму гэтае меркаваньне прэзыдэнта.

Тым часам міністар унутраных спраў Чэхіі Мілан Хованэц заявіў, што падзеі ў Кіеве зьяўляюцца пачаткам грамадзянскай вайны. Хованэц таксама заявіў, што падзеі ва Ўкраіне могуць выклікаць прыліў эмігрантаў у Чэхію. З гэтай прычыны Хованэц сказаў, што будзе настойваць на захаваньні візавага рэжыму паміж дзьвюма краінамі.

Разам з тым міністар унутраных справаў Чэхіі сказаў, што ў выпадку эскаляцыі гвалту з увагі на гуманітарную сытуацыю ён можа зьмяніць сваю думку ў справе візаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG