За папярэднія дні беларусы абышліся без сюрпрызаў ня толькі ў дысцыплінах, на якія заўзятары і адмыслоўцы не асабліва і разьлічвалі, але і ў відах, дзе найбольшыя мэдалёвыя спадзяваньні — біятлён і лыжныя гонкі.
Так, Дар’я Домрачава не справілася з нэрвамі і з адной памылкай на стральбе фінішавала ў спрынце на 9-й пазыцыі. Надзея Скардзіна была 17-й, іншыя беларускі — у падвале выніковай табліцы. Там жа апынуліся біятляністы мужчынскай каманды, якія стартавалі днём раней — ванкувэрскага цуда ад Сяргея Новікава не паўтарылася: легендарны Оле Б’ёрндален гэтым разам дзяліць узнагароды з беларусам не захацеў і стаў 7-разовым алімпійскім чэмпіёнам.
Адрозна 40-гадовага нарвэскага унікуму, ягоны беларускі аднагодка Сяргей Далідовіч авансаў ня спраўдзіў і ў скіятлёне (лыжных гонках) прыйшоў толькі ў чацьвёртым дзясятку. Недалёка прызямліліся і ягоныя калегі па камандзе, а прадстаўніца жаночай каманды Алена Саньнікава ў аналягічнай гонцы за дзень да гэтага фінішавала ў ліку апошніх.
У спаборніцтвах гарналыжнікаў адзіны беларускі прадстаўнік Юры Данілачкін быў 31-м у хуткасным спуску. Сёньня барацьбу на гарналыжнай трасе павінна была распачаць Марыя Шканава. Аднак беларуская прадстаўніца ня выйдзе на старт, паколькі не дапушчана да спаборніцтваў з-за перабору ФІС пунктаў (ФІС пункт — гэта адсотак пройгрышу пераможцу, памножаны на пэўны каэфіцыент).
10 лютага на дыстанцыі 1500 мэтраў выступіць адзіны прадстаўнік Беларусі ў шорт-трэку Максім Сяргееў. Увечары другую спробу ўзысьці на п’едэстал зробіць Сяргей Новікаў зь сябрамі — стартуе біятлённая гонка перасьледу на 12,5 кілямэтраў.
Астатнія ўзнагароды чарговага алімпійскага дня будуць разыграныя без удзелу беларусаў — хуткасны бег на каньках, могул, таксама працягнуцца папярэднія спаборніцтвы ў санным спорце, кёрлінгу, жаночым хакеі.
Тым часам кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Аляксандар Лукашэнка ня толькі сочыць за Сочы з трыбунаў, але разам з сынам Мікалаем актыўна асвойвае мясцовыя лыжныя трасы.