За платнае наведваньне паліклінік выказаўся і віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік. Меркаваньнямі пацыентаў і мэдыкаў на гэты конт цікавілася Галіна Абакунчык.
Дзіцячая паліклініка № 24 месьціцца ў адной з цэнтральных частак Менску. Наведнікі — звычайныя жыхары бліжэйшых дамоў: бацькі й бабулі зь немаўлятамі. Яны перакананыя, што платнае наведваньне лекараў — не для дзіцячых паліклінік:
Карэспандэнтка: «Як вы ставіцеся да прапановы ўвесьці плату за наведваньне паліклінікі?»
Маці немаўляці: «Мне б гэта вельмі не спадабалася, бо мамы ў дэкрэтным адпачынку — яны ня ў стане будуць заплаціць. Бо тыя грошы, якія плацяцца — такія малыя, што іх ня хопіць. Што тычыцца дарослых людзей, якія працуюць, то, магчыма, яны і ў стане паклапаціцца пра сваё здароўе. Хоць, зь іншага боку, такія катэгорыі, як студэнты, пэнсіянэры — яны таксама ня ў стане самастойна паклапаціцца пра сябе».
Мама немаўляці: «Гледзячы якая плата будзе і якія паслугі за яе будуць прапаноўваць».
Бабуля: «Я супраць. Бо ў аднаго дзіця больш хварэе, у другога менш, а ў кагосьці ўвогуле хваравітае — і як чалавеку наведваць лекара?»
Карэспандэнтка: «Кажуць, што многія людзі беспадстаўна наведваюць паліклініку».
Бабуля: «Ой, ну хто пацягне дзіця без патрэбы? Ніхто ня пойдзе. Таму дзіцячую паліклініку — за кошт дзяржавы».
Сярод прычынаў, чаму ўлады плянуюць увесьці плату за наведваньне паліклінік, — вялікая загружанасьць участковых лекараў і нізкія заробкі. Аднак наведнікі менскай гарадзкой паліклінікі № 19, якая абслугоўвае ўсе катэгорыі насельніцтва, таксама перакананыя, што платнае наведваньне ўчастковых лекараў для людзей непрымальнае:
Карэспандэнтка: «Ці вы гатовыя плаціць за наведваньне паліклінікі?»
Спадарыня: «Не, вядома. Па-першае, гэта, пэўна, будзе дорага. А па-другое, я, да прыкладу, пэнсіянэрка паводле інваліднасьці. Дамагчыся ільготных лекаў не магу, а іх трэба шмат — якая тут яшчэ плата? Не. Мне здаецца, што людзі да гэтага пакуль не гатовыя».
Карэспандэнтка: «Кажуць пра тое, што неабходна падымаць заробак лекарам».
Спадарыня: «Ну, падымаць, канечне, трэба. Бо ня хочуць працаваць за такі мізэрны заробак. А чэргі мільённыя — нібыта і на лекараў шмат вучацца, а куды яны дзяюцца? Чаму не ідуць працаваць па спэцыяльнасьці? Трапіць да лекара цяпер — вялікая праблема».
Карэспандэнтка: «Пра плату за наведваньне паліклінікі — што вы можаце сказаць?»
Спадарыня: «Нічога, тут на лекі не хапае, а ня тое што на плату. Мне вунь выпісалі таблетак на 500 тысяч, а я на пэнсіі. Пра якую яшчэ плату можна казаць?»
Карэспандэнтка: «Кажуць, што некаторыя людзі, асабліва пэнсіянэры, ходзяць бязь пільнай патрэбы».
Спадарыня: «Я хаджу, калі мяне толькі моцна прыцісьне. Сёньня прыйшла, а ў мяне ціск 210 — выпісалі лекаў на 500 тысяч. Хіба так можна? Дык вось прыйшла раз на тры месяцы, лекаў набрала — і буду сядзець дома».
Ганна Сарочка працуе лекарам-пэдыятрам у адной зь менскіх паліклінік. Яна падтрымлівае настроі дзяржаўных чыноўнікаў і таксама выказвае думку, што плата за наведваньне паліклінікі дапаможа разьвязаць некаторыя праблемы:
Карэспандэнтка: «Наконт прапановы ўвесьці плату пры наведваньні паліклінікі вы як мэдык што можаце сказаць?»
Лекар: «Я як мэдык вельмі добра да гэтага стаўлюся. Можа, сапраўды, стане менш беспадстаўных зваротаў да лекара. Людзі ходзяць, каб штосьці высьветліць, што, магчыма, і ня трэба. А лекар загружаны і ня можа дапамагчы таму, каму сапраўды дапамога патрэбная».
Карэспандэнтка: «Як можна ўпарадкаваць гэтую сыстэму?»
Лекар: «Па-першае, трэба сапраўды больш лекараў. Трэба, каб быў кабінэт далекарскай дапамогі, каб людзі там патрэбную дапамогу атрымлівалі. І павінна быць добрая талённая сыстэма».
Карэспандэнтка: «Як можна зьмяніць сыстэму аплаты працы лекараў? Усе згодныя, што заробкі нізкія».
Лекар: «Павінна быць рэформа сыстэмы аховы здароўя — вось і ўсё. Зьмены павінны быць».