Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Вікторыя Міхно: Нездарма ў нас няма празьнікаў — ёсьць сьвята


Вікторыя Міхно: Нездарма ў нас няма празьнікаў — ёсьць сьвята
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:36 0:00
Наўпроставы лінк

Вікторыя Міхно: Нездарма ў нас няма празьнікаў — ёсьць сьвята

19 студзеня завяршаецца карагод галоўных зімовых сьвятаў беларусаў. І калі ваш дом яшчэ чакае, згодна са старым звычаем, пераапранутых віншавальнікаў, то прымайце ў госьці фальклёрны гурт GUDA. Яго кіраўніца, дырэктарка школы традыцыйнага мастацтва і калядоўшчыца са стажам Вікторыя Міхно — гераіня чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

«Ехалі мы з калядаваньня неяк ужо бяз Зоркі, але хлапцы не пераапрануліся, а былі ў сваіх калматых футрах. Зайшлі ў вагон мэтро, селі, і жанчына побач са мною кажа: «А-а, вось яны — калядоўшчыкі!»

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»

Пазналі нас. І так ад гэтага радасна і прыемна. Калі дваццаць гадоў таму маглі і супрацоўнікаў міліцыі выклікаць да такой групы, то цяпер людзі разумеюць — хто гэта. Калядоўшчыкі становяцца чаканымі, яны становяцца пазнавальнымі, моднымі, урэшце. І цяпер многія, плянуючы сваё сьвяточнае каляднае застольле, узгадняюць час бяседы з прыходам калядоўшчыкаў, якія прынясуць яшчэ адзін элемэнт сьвяточнасьці.

Здавалася б, вясковая традыцыя не павінна была прыжыцца ў гарадзкім асяродзьдзі. Гарадзкая інтэлігенцыя, нацыянальная эліта адыграла вельмі важную ролю ў тым, каб традыцыя ўсё ж працягвалася, але каб яна была зразумелая шараговаму грамадзяніну гэтай краіны.

У нас сфармаваўся моцны фальклёрна-этнаграфічны рух, які налічвае тысячы чалавек. Дзякуючы гэтым людзям, якія складаюць на сёньняшні дзень ядро Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, фальклёрны гурт GUDA і школа традыцыйнага мастацтва сталі таксама дзейснымі чыньнікамі ў разьвіцьці народнай культуры ў краіне. Гэтае кола пастаянна расьце і пашыраецца, і, напэўна, гэта адзін з самых важных чыньнікаў адраджэньня.

Людзі пачынаюць разумець нацыянальнае як сваё асабістае, і гэта, бадай, — найлепшы варыянт з тых, якія б маглі быць у нашай краіне. І, адштурхоўваючыся ад вопыту суседзяў, можна сказаць, што за гэты незвычайны вынік мы павінны быць удзячныя сучаснай ня вельмі спрыяльнай сытуацыі ў нашай краіне, у першую чаргу палітычнай.

Я калі пачынаю рыхтавацца да Калядаў, ужо зьяўляецца такая адмысловая сьвяточная пазыцыя, падыход да жыцьця, калі ты пачынаеш адчуваць, што ў гэтым жыцьці штосьці яшчэ ёсьць, апроч звыклай працы і штодзённых клопатаў. І ты мусіш выйсьці, адсунуць гэтыя звыкласьці і аддаць сябе сьвяту.

У абрадзе калядаваньня ты сябе адмысловым чынам настройваеш, што ты нясеш людзям яскарку. Яна пырсьне — і між нас у гэтай хаце ў гэтай канкрэтнай сям’і ўзьнікне трапяткое пачуцьцё радасьці і шчасьця вось гэтага канкрэтнага моманту незвычайнага, сьвятога, сьвяточнага. Нездарма ў нас ёсьць сьвята — няма празьнікаў. Гэтыя сьвяты — сьвятыя дні. І вось гэты сакральны момант узьнікае раптоўна, і пасьля ён можа зьнікнуць, але ты яго можаш падтрымаць. Бадай, вось у гэтым і заключаюцца калядныя дзівосы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG