Сайт «Народныя Навіны Віцебска» абвясьціў пачатак галасаваньня за асобу, якая «найбольш спрыяла гораду і яго вядомасьці, а таксама фігуравала ў навінах выданьня. Галасаваньне распачалося 4 студзеня, і Ігар Пасноў — лідэр па колькасьці галасоў.
За дзень за Ігара Паснова прагаласавалі 78 чалавек, гэта 26% ад агульнай колькасьці.
Ігар Пасноў прадстаўлены чытачам сайту «ННВ» як «віцебскі лекар, які пасьлядоўна падвяргае крытыцы дзейнасьць мясцовых уладаў. Сёлета перасьлед лекара-праўдаруба быў узмоцнены — спадара Паснова прымусова зьмясьцілі ў псыхіятрычны шпіталь. Amnesty International выказала гатоўнасьць прызнаць яго вязьнем сумленьня».
Відэавыступы і звароты Ігара Паснова неаднаразова зьяўляліся на сайце «Народныя Навіны Віцебску». Пасьля аднаго з такіх крытычных выступаў у жніўні гэтага году віцебскі лекар і трапіў ў «псыхушку»: віцебскі раённы суд прызначыў яму прымусовае псыхіятрычнае лекаваньне пасьля звароту туды былых калег Паснова — галоўнага лекара віцебскага абласнога псыханэўралягічнага шпіталю, дзе «лекар-праўдаруб» працаваў нарколягам. Суд праходзіў у адсутнасьць Паснова, на той час яго пазбавілі магчымасьці нават зьвярнуцца да адваката.
Праваабаронцы прызналі, што правы Паснова былі парушаныя, а сам ён змагаецца за зьмену закону «Аб псыхіятрычнай дапамозе». Бо лічыць, што лёс пацыента ня можа наўпрост залежыць ад адзінага чалавека — ягонага лекара, і што абмежаваньні, якія ўзаконеныя для пацыентаў псыхіятрычных аддзяленьняў могуць стацца глебай для эканамічных злоўжываньняў і зьвядзеньня любых рахункаў з дапамогай «карнай псыхіятрыі».
Ігар Пасноў ужо намінаваўся летась на званьне «Чалавек году Віцебска-2012».
Тады Ігар Пасноў апынуўся на чацьвёртым месцы сярод шасьці намінаваных асобаў. Найбольшую колькасьць галасоў атрымала Любоў Кавалёва, маці асуджанага за тэракт у менскім метро і расстралянага ў сакавіку 2012 году Уладзіслава Кавалёва. Яна не пакінула змагацца за свайго сына і пасьля выкананьня прысуду — дагэтуль яна дамагаецца выдачы цела расьтралянага і адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. На другім месцы апынуўся вядомы віцебскі актывіст, сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка.