У Шклове запрацаваў незалежны грамадзкі цэнтар. Адкрылі яго ў прыватнай сядзібе на вуліцы Саборнай. Вуліца гэта захавала сваю гістарычную назву, як і бальшыня іншых вуліц раёну, дзе цяпер аселі шклоўскія дэмакраты. З вакон іхнага невялікага дому відаць узгорак, на якім некалі стаяў Касьцёл дамініканаў.
Мясцовыя жыхары мясьціну гэтую называюць Кляштарам. За ім і пляцоўка, дзе некалі было старое шклоўскае замчышча. Сама сядзіба дэмакратаў таксама захавала прыкметы беларускай аўтэнтыкі.
Кіраўніка цэнтру мясцовыя дэмакраты пакуль ня вызначылі. Думаюць і пра ягоную назву. Права выступіць першым у хаце далі намесьніку старшыні партыі БНФ Рыгору Кастусёву. Партыец зазначыў, што грамадзкі цэнтар у Шклове будзе апірышчам незалежнай думкі, сьмелых ідэяў і падтрымкі беларушчыны. Перасьледу з боку спэцслужбаў, запэўніў Кастусёў, гаспадары дому не баяцца, бо нічым незаконным яны не займаюцца.
«Дзьверы для ўсіх у гэтым доме будуць расчыненыя. Прыяжджайце, заходзьце, мы будзем рады ўсім. Наш дом — гэта асяродак дэмакратыі ў Шклове», — казаў Рыгор Кастусёў.
Асяродак шклоўскіх дэмакратаў распачаў сваю дзейнасьць дыскусіяй пра рэфармаваньне сельскай гаспадаркі ў Беларусі. Запрошаныя на яе фэрмэры, папярэдне даўшы згоду, адмовіліся ўдзельнічаць у ёй, калі дачуліся, што пра яе напішуць незалежныя сродкі масавай інфармацыі.
Абмяркоўваць прапанаваную кандыдатам эканамічных навук Пятром Мігурскім «сыстэму рэфармаваньня аграрных адносінаў ва ўмовах трансфармацыі» давялося былым аграрнікам, якія ў сілу абставінаў сталі актывістамі апазыцыйных арганізацыяў.
«Асаблівасьць цяперашняй сельскай гаспадаркі ў Беларусі у тым, што яно цалкам кантралюецца дзяржавай. Дзяржаўная ўласнасьць на зямлю і дзяржаўная ўласнасьць на асноўныя сродкі вытворчасьці выступае цяпер дэматыватарам разьвіцьця гаспадаркі. Рэфармаваньне сельскай гаспадаркі павінны адбывацца ў рэчышчы рэфармаваньня ўсёй беларускай эканомікі, — акрэсьлівае стан сельскай гаспадаркі Пётар Мігурскі. — Чакаць ад цяперашняй улады прадуктыўных дзеяньняў у пытаньнях рэфармаваньня эканомікі не даводзіцца. Няма палітычнай волі».
Найбольш эфэктыўнай формай гаспадараньня на зямлі ў Беларусі зьяўляюцца фэрмэры, канстатавалі ўдзельнікі дыскусіі. Іхная колькасьць аднак скарачаецца. На Шклоўшчыне да Лукашэнкі была 101 фэрмэрская гаспадарка. Цяпер жа іх 39. Ахвочых працаваць на зямлі ўсё меней. У бальшыні сваёй цяперашнія сяляне — гэта наёмныя работнікі буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Праблемным застаецца эфэктыўнасьць працы цяперашніх СПК — былых калгасаў.
Свае меркаваньні адносна рэфармаваньня сельскай гаспадаркі дэмакраты зьбіраюцца даслаць у міністэрства сельскай гаспадаркі і атрымаць на тое водгукі чыноўнікаў.
Дыскусія па сельскай гаспадаркі ў шклоўскім грамадзкім цэнтры адбылася ў межах праекту «Народная праграма». Ён ажыцьцяўляецца дзеля выпрацоўкі пазытыўнага бачаньня будучыні Беларусі.
Пры канцы сустрэчы ў доме шклоўскіх дэмакратаў сябра Таварыства беларускай мовы, мясцовы краязнаўца Аляксандар Грудзіна зладзіў фотападарожжа па мясьціне, дзе той дом месьціцца.

Чакаць ад цяперашняй улады прадуктыўных дзеяньняў у пытаньнях рэфармаваньня эканомікі не даводзіцца. Няма палітычнай воліПётар Мігурскі.