Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Натальля Пінчук: У беларусаў жаночая псыхалёгія


Натальля Пінчук: У беларусаў жаночая псыхалёгія
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:07 0:00
Наўпроставы лінк

Натальля Пінчук: У беларусаў жаночая псыхалёгія

Яна хацела быць доктарам ці мастаком, але бацькі выбралі ёй прафэсію выкладчыка гісторыі, улада краіны выракла яе на долю жонкі палітвязьня, а ўласнае сумленьне зрабіла яе праваабаронцам. Дасьледчыца сярэднявечнай культуры Беларусі, каханая зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага, грамадзкая дзяячка Натальля Пінчук – герой чарговага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды


Людзі ў стрэсавай сытуацыі здольныя рабіць тое, да чаго не былі прызвычаеныя. І думаю, я — не выключэньне.

«Я скончыла Гомельскі ўнівэрсытэт і, як выйшла замуж, пачала працаваць паводле прафэсіі. Палюбіла гэтую прафэсію, адчула асалоду ад яе. Мне падабаецца працаваць з вучнямі, студэнтамі. Гэта якраз той асяродак, у якім я адчуваю сябе вельмі камфортна.

Я — чалавек увогуле замкнёны. Я ня маю шмат знаёмых, у мяне нешырокае кола сяброў, але новая сытуацыя абсалютна перайначыла маё жыцьцё. Людзі ў стрэсавай сытуацыі здольныя рабіць тое, да чаго не былі прызвычаеныя. І думаю, я — не выключэньне.

Не скажу, што сёньня я адчуваю сябе камфортна. Не. Мне хацелася б вярнуць тое мінулае спакойнае, аднаасобнае жыцьцё, таму што мне непамысна адчуваць сябе ў віры гэтых падзей. Але пры ўсім пры тым я дзесьці і ўдзячная абставінам вось такога актыўнага жыцьця, таму што гэта дапамагло мне перажыць сам стрэс, выкліканы арыштам Алеся. І вось гэтая мая занятасьць не дала мне магчымасьці ўпасьці ў поўную роспач.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Мне часам даводзіцца прадстаўляць мужа і на праваабарончых форумах, і атрымліваць прэміі за Алеся, і трымаць ад яго імя слова. І воляй лёсу я мушу ўздымаць тыя праблемы, якія тычацца ня толькі сытуацыі з Алесем, але і ўсяго кола праваабарончых праблемаў, якія існуюць у нашым грамадзтве.

Тое, што ў нас ёсьць палітзьняволеныя, гаворыць пра хваробу грамадзтва. Мяне як грамадзянку гэтай краіны ня могуць не закранаць такія праблемы. Я ня проста размаўляю пра іх са знаёмымі, я мушу несьці адказнасьць за тое, што я кажу, таму што маё слова чуе ўжо вялікая аўдыторыя.

Апошнім часам я пачала заўважаць, як збоку спрабуюць уплываць на мяне, як, раячы тое ці іншае, жадаюць, каб я гэта агучыла з трыбуны. Я ўжо разумею гэта і асэнсоўваю: тое гэта, што неабходна грамадзтву, ці гэта пэўны кан’юнктурны пасыл таго ці іншага чалавека, які хоча агучыць свае ўласныя ідэі. Ідэі, якія не стасуюцца з маім разуменьнем сучаснай сытуацыі ў Беларусі ці зусім ідуць насуперак маім уяўленьням.
Нашы праблемы вырашыць толькі беларускі народ — ні Захад, ні Амэрыка, хаця мы спадзяемся на іх падтрымку.

Мы ўвогуле маем тое, што заслугоўваем. Гэта зьвязана і з нашай мэнтальнасьцю, з нашым нацыянальным характарам. Але нацыянальны характар складаецца таксама зь людзей, і кожны чалавек ведае, што ён можа сябе зрабіць. Так і нацыя кожная можа сябе зрабіць.

Нашы праблемы вырашыць толькі беларускі народ — ні Захад, ні Амэрыка, хаця мы спадзяемся на іх падтрымку. Але толькі тады, калі беларусы ўсьвядомяць, што толькі яны самі мусяць рабіць перамены, — толькі тады гэтыя перамены прыйдуць. І мне здаецца, што якраз гэтага ўсьведамленьня у беларусаў няма.

Часам я, мабыць, выказваю крыўдныя фармулёўкі, што ў беларусаў, на жаль, жаночая псыхалёгія. Яны шукаюць, на каго б абаперціся: ці на Ўсход, ці на Захад. Дык вось у мяне жаданьне, каб беларусы адчулі, што яны — самастойныя, і адчулі, што яны могуць, — а яны могуць! І тады ўсё пераменіцца.

Мне здаецца, гэта проста праблема самаадчуваньня беларусаў. Адбудуцца зьмены ў гэтым — адбудуцца зьмены ўвогуле ў дзяржаве».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG