«Калі мне было 15 гадоў, мне вельмі цікава было тое, што ёсьць у гэтай краіне людзі, якія размаўляюць па-беларуску. Справа ў тым, што ані дома, ані зь нейкага майго асяродку блізкага не было такіх людзей, і я іх бачыў толькі па тэлевізары.
Адзін час я нават думаў, што беларускамоўны чалавек ня можа быць кепскі. Цяпер я ўжо так не лічу — мова ня ёсьць паказьнікам добрага альбо дрэннага чалавека. Але я заўсёды захапляўся тымі, хто гаворыць па-беларуску.
Дзесьці ў шаснаццаць гадоў я вырашыў, што мне цікава думаць пра тое, што будзе далей. І я паставіў такую мэту: калі я здолею да васямнаццаці гадоў перайсьці на беларускую мову, дык буду паўнавартасным беларусам і, адпаведна, я буду бачыць для сябе шлях далей. А калі ня здолею перайсьці на беларускую мову, дык буду звычайным беларусам.
Ужо падчас навучаньня ў Інстытуце кіраваньня я ладзіў больш-менш цікавыя сустрэчы ў адным зь дзіцячых дамоў. За добрыя адзнакі выхаванцам дому мы прапанавалі канцэрты і фатаздымкі беларускіх музыкаў. Пасьля тых імпрэзаў я вырашыў, што гэта мой шлях і трэба рухацца далей.
З гэтымі думкамі я і вучыўся на эканаміста-мэнэджара, каб прафэсійна займацца абранай справай. І калі займацца сваёй справай прафэсійна, дык яна будзе і запатрабаванай. Любая прафэсійная справа можа прыносіць прыбытак, нягледзячы на ўсякія крызісы і абвалы. Паўгоду таму я адкрыў інтэрнэт-краму і задаволены вынікам і бачу, куды рухацца. Я раблю гэта для таго, каб людзі бралі прыклад, па-першае, а па-другое, — таму што я ўмею гэта рабіць, і мне гэта прыносіць задавальненьне.
Амаль год таму памёр Міхась Чарняўскі, і я спантанна вырашыў зрабіць нешта ў памяць пра чалавека, які быў для мяне сапраўдным настаўнікам па жыцьці. Літаральна за месяц мы здолелі перавыдаць ягоную вельмі клясную кніжку «Ня бойцеся ахвяраў і пакут», якая да гэтага выйшла накладам 200 асобнікаў і даўно разышлася. Да таго ж мы сабралі грошы на помнік, і неўзабаве ён будзе ўсталяваны на магіле спадара Чарняўскага. Я лічу, што гэта — найбольш істотнае, што я зрабіў.
Па замовах праз інтэрнэт-краму я развожу кнігі і дыскі людзям дадому і бачу дзяцей, якія будуць слухаць беларускія казкі, і дарослых, якія прачытаюць вартыя беларускія кнігі. Колькасьць гэтых людзей і тое, што сваю справу атрымліваецца рабіць усё шырэй і больш якасна, дае мне моц і магчымасьць разьвівацца.
За апошнія дзесяць гадоў, якія я займаюся беларускай справай, з тых, з кім я пачынаў у 2003 годзе, у Менску застаўся максымум адзін зь дзесяці. Гэта — іхні выбар, а гэта — мой. Таму я жыву па прынцыпе, што другое месца — гэта параза. Не зраблю я — ня зробіць ніхто».
Адзін час я нават думаў, што беларускамоўны чалавек ня можа быць кепскі. Цяпер я ўжо так не лічу — мова ня ёсьць паказьнікам добрага альбо дрэннага чалавека. Але я заўсёды захапляўся тымі, хто гаворыць па-беларуску.
Дзесьці ў шаснаццаць гадоў я вырашыў, што мне цікава думаць пра тое, што будзе далей. І я паставіў такую мэту: калі я здолею да васямнаццаці гадоў перайсьці на беларускую мову, дык буду паўнавартасным беларусам і, адпаведна, я буду бачыць для сябе шлях далей. А калі ня здолею перайсьці на беларускую мову, дык буду звычайным беларусам.
Ужо падчас навучаньня ў Інстытуце кіраваньня я ладзіў больш-менш цікавыя сустрэчы ў адным зь дзіцячых дамоў. За добрыя адзнакі выхаванцам дому мы прапанавалі канцэрты і фатаздымкі беларускіх музыкаў. Пасьля тых імпрэзаў я вырашыў, што гэта мой шлях і трэба рухацца далей.
З гэтымі думкамі я і вучыўся на эканаміста-мэнэджара, каб прафэсійна займацца абранай справай. І калі займацца сваёй справай прафэсійна, дык яна будзе і запатрабаванай. Любая прафэсійная справа можа прыносіць прыбытак, нягледзячы на ўсякія крызісы і абвалы. Паўгоду таму я адкрыў інтэрнэт-краму і задаволены вынікам і бачу, куды рухацца. Я раблю гэта для таго, каб людзі бралі прыклад, па-першае, а па-другое, — таму што я ўмею гэта рабіць, і мне гэта прыносіць задавальненьне.
Сталкеры Свабоды