«Чым больш жывеш на гэтай зямлі, тым складаней сказаць, хто я.
Перадусім я — ліцьвін. Я з гэтага кораня, з гэтай зямлі, не заежджы, не прыежджы, я — чалавек, які выйшаў менавіта з гэтай ліцьвінскай цывілізацыі.
Валодаю некалькімі прафэсіямі. І раблю музычныя інструмэнты, і малюю, і тэатрам займаюся, і граю. Не сказаць, што гэта — вышэйшы пілятаж, што я дасягнуў нейкіх супэрвышыняў. Не, я такой мэты сабе нават ня стаўлю. Мне важна дакрануцца да рэчы, мне цікава з дрэва зрабіць гук праз форму ліры ці дуды, паглядзець, што за гэтым стаіць, які быў рэпэртуар, што гралася, якія традыцыі. Кожны інструмэнт для мяне — такія дзьверы ў гісторыю, дзьверы ў нашу мінуўшчыну і будучыню.
Я лічу сябе дударом, бо лічыцца, што каб быць дударом, трэба зрабіць дуду, навучыцца на ёй граць і жыць на зямлі, а не ў бэтонным блёку.
Прыйшоў да думкі, што беднасьць сёньняшніх беларусаў — а яны страшна бедныя, не па грашах — апіраецца на тое, што яны проста ня ведаюць, наколькі яны багатыя. Яны гэтае багацьце топчуць нагамі, а яно побач, паўсюль. Яны гэта ня цэняць і ня хочуць ведаць, і ня хочуць зь яго тварыць стыль саміх сябе, ня хочуць з гэтага ствараць сваю жыцьцёвую ідэалёгію.
Ніхто нікога не змушае, гэта вольны выбар. Усіх не прымусіш хадзіць у кашулях, абувацца ў чобаты і граць на дудах і сьпяваць народныя песьні. Не, ужо час прайшоў. Трэба са сьлязьмі на вачах прызнацца, што мы — сьведкі сьмерці той цывілізацыі, дзе жыцьцё прапявалася, дзе была мітапаэтычная сьвядомасьць. Незалежна ад войнаў, мору, голаду, бальшавікоў, немцаў, палякаў — хто тут толькі ні праходзіў — людзі старыя кажуць, што ўсё роўна весела было жыць. Галодныя, бедныя, але сьпявалі па начах да раніцы, сьпявалі зь лесам на рэха, гралі, танчылі. Людзі пражывалі іначай сваё жыцьцё, была іншая эстэтыка.
Прыйшоў час іншай цывілізацыі — не крэатыўнай. Гэта рацыянальна-спажывецкая сьвядомасьць, якая правакуе чалавека на тое, каб ён зарабляў грошы, прычым людзі ўвесь час ходзяць на нейкія там даробкі, каб празь пятнаццаць гадоў збудаваць нейкі сабе катушок, купіць кампутар ці які айфон, андроід, шмоід. І гэта страшна, жахліва, бо спажывецкая мэнтальнасьць пазбаўляе чалавека крэатыўнага падыходу да жыцьця. Ён перастае быць творцам. Ён робіцца робатам альбо нявольнікам.
Вельмі істотна ў гэтым крочаньні па жыцьці мець права выбару, ня быць рабом. Ня быць рабом ані сваіх звычак, ані сваіх начальнікаў, ані сытуацыі. Трэба панаваць над сваёй прасторай, і тады твая свабода будзе больш якасная і будзе разьвіваць цябе творча, крэатыўна, і ты будзеш ісьці наперад. А іначай ты будзеш у ланцугах сядзець у сваім блёку, глядзець тэлебачаньне ці душылкі-страшылкі па кампутары, абрастаць тлушчам і памрэш ад інсульту. Канец свабодзе».
Сталкеры Свабоды — праект Радыё Свабода. Мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — Сталкеры Свабоды.