«Потым суд пойдзе пісаць прысуд»,— паведаміла напярэдадні Радыё Свабода жонка падсуднага бізнэсмэна Натальля Данькова.
Пракурор запатрабаваў для Данькова 9 гадоў зьняволеньня.
Падрабязнасьці судовых спрэчак мне невядомыя, бо працэс закрыты. Ведаю толькі, што мужу дадуць слова 13 сьнежня».
Паводле сваякоў Данькова, ён так і не прызнаў сваёй віны па большасьці выстаўленых абвінавачаньняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клюбе прытону і схіленьні да заняткаў прастытуцыяй. Усяго Юрыя Данькова абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Працэс над Юрыем Даньковым ідзе зь верасьня ў закрытым рэжыме. Судзіць бізнэсмэна судзьдзя суда Маскоўскага раёна Менска Натальля Кузьняцова.