2 сьнежня на працэсе над Юрыем Даньковым пачаліся судовыя спрэчкі. Былі заплянаваныя выступы абодвух адвакатаў бізнэсоўца. Меркавалася таксама, што слова для рэплікі ў адказ возьме пракурор. Працэс праходзіць за зачыненымі дзьвярыма, таму немагчыма даведацца дакладна пра аргумэнты, якія выказалі ў абарону Юрыя Данькова ягоныя адвакаты. Жонка Данькова Натальля распавяла Свабодзе пра вядомыя ёй падзеі, якія адбыліся да судовых спрэчак.
«Ідзе пэўны ціск на сьведак. І, акрамя таго, адна з пацярпелых даказвае, што нібыта Юры Пятровіч яе прымушаў займацца прастытуцыяй, і патрабуе ад яго яшчэ і кампэнсацыі ў 50 мільёнаў рублёў. Але, калі б гэтак было, яна б магла на сьледзтве пра гэта казаць. Чаму цяпер, перад спрэчкамі, яна выставіла такія прэтэнзіі? Проста ў іх бракавала матэрыялу для яго абвінавачаньня. Гэтак я мяркую, бо ў мяне мала досьведу ў такіх судовых працэсах. Магчыма, яны заўсёды так робяць, што ў апошні момант яшчэ вылучаюць нейкія прэтэнзіі, каб не заставалася часу іх абвергнуць», — кажа Натальля Данькова.
Працэс над Юрыем Даньковым пачаўся 18 верасьня, амаль праз год пасьля таго, як яго арыштавалі. Суд адразу абвясьцілі закрытым, хаця сам абвінавачаны быў не супроць публічнасьці. Судзьдзя Натальля Кузьняцова, якая прыняла такое рашэньне, спаслалася на тое, што на судзе будуць агалошвацца зьвесткі прыватнага характару.
Натальля Данькова кажа, што яе муж гэтак і не прызнаў сваёй віны паводле большасьці выстаўленых абвінавачаньняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клюбе прытону і схіленьні да заняткаў прастытуцыяй. Усяго яго абвінавачваюць паводле 7 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Як Юрый Данькоў адрэагаваў на прапанову пракурора пакараць яго 9 гадамі зьняволеньня. Натальля Данькова пра гэта кажа наступнае:
«Мяркую, ягоная рэакцыя — жах. Гэта і без адвакатаў зразумела. Для чалавека, які нічога не рабіў з таго, што яму прыпісваюць, гэта катастрофа. Безумоўна, катастрофа».
Пра свайго мужа Натальля Данькова кажа, што з часу арышту ў верасьні 2012 году ён схуднеў прыкладна на 30 кіляграмаў. Апошні раз Натальля Данькова бачыла свайго мужа ў судзе, калі давала паказаньні як сьведка.
Уладальнік аднаго зь першых казіно ў Беларусі Юры Данькоў вядомы таксама праз сваю грамадзкую дзейнасьць. У 1990-ых гадах Юрый Данькоў быў дэпутатам Менскага гарсавету.
У 2001 годзе Юрый Данькоў быў прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі, але для яго прэзыдэнцкая кампанія скончылася на этапе збору подпісаў. Таксама Юры Данькоў вядомы як чалавек, які ўкладаў шмат грошай у дабрачыннасьць, у тым ліку ў ахову жывёлаў.