На працэсе ў якасьці сьведкі выступіла жонка падсуднага Натальля Данькова.
Сярод сьведак, якіх заслухаў суд, была і жонка падсуднага Юрыя Данькова Натальля, якая вось што паведаміла карэспандэнту Свабоды пра гэты допыт.
«Нічога ў мяне па сутнасьці і не пыталіся. Запытвалі пра мае службовыя абавязкі, а таксама, ці чула я пра тое ці ня чула. А там прайшло амаль 200 такіх сьведак, і ніхто нічога ня бачыў. Відаць, адно і тое ж ва ўсіх пыталіся».
Пазьней Натальля Данькова ўдакладніла, што сьведак, паводле яе зьвестак, было каля 160 і што толькі на паказаньнях лічаных асобаў грунтуецца абвінавачваньне яе мужа ў арганізацыі прытону ў «Данькоў-клюбе», якое падтрымлівае абвінавачаньне.
«Гэта нейкае прыдуманае абвінавачаньне. Ніводны са сьведак гэтага фактычна не пацьвердзіў. З 160, па-мойму, сьведак толькі 2 ці 3 чалавекі даюць нейкія паказаньні, але гэтых асобаў ніхто ня ведае і ня бачыў. Адна дзяўчына толькі зь іх у нас працавала, а дзьве другія ўвогуле ўзяліся з паветра. Але на падставе гэтых паказаньняў вядзецца ўся справа».
Сама Натальля Данькова кажа, што ня бачыла ніякіх прыкмет арганізацыі прытону ў «Данькоў-клюбе», калі ім кіраваў яе муж. Паводле Натальлі, дагэтуль сьведкі ў справе яе мужа зазнаюць моцны ціск з боку супрацоўнікаў міліцыі.
«Адзін апэратыўнік ужо амаль паўтара гады вядзе, відаць, гэтую справу. Кантралюе, як ідуць слуханьні, правярае яўку. Хто прыйшоў, а хто не прыйшоў. Магчыма, якія далі паказаньні. Забясьпечвае арганізацыю справы», — кажа Натальля Данькова.
Юры Данькоў абвінавачваецца таксама ў нясплаце падаткаў ды іншых злачынствах. Жонка падсуднага мяркуе, што за час працэсу ён гэтак і не прызнаў сябе вінаватым. «Там няма ў чым прызнавацца», — перакананая Натальля Данькова.
Юрый Данькоў быў арыштаваны ў верасьні 2012 году і з таго часу яго ўтрымліваюць пад вартай. У судзе Натальля Данькова пабачылася з мужам другі раз за час ягонага арышту. «Ён вельмі худы, выглядае як піянэр і пэнсіянэр адначасова», — кажа пра выгляд мужа Натальля Данькова.
Ці атрымлівае спадарыня Данькова лісты ад мужа падчас працэсу?
«Піша. Выказвае надзею, што суд, калі пабачыць усе матэрыялы, зразумее, што справа сфабрыкаваная. Спадзяецца на лепшае».
Сама ж Натальля Данькова не асабліва спадзяецца на апраўдальны прысуд ці хаця б на мяккае пакараньне. Паводле Натальлі Даньковай, яе мужа нібыта чакае «вялікі тэрмін».
Натальля Данькова паведаміла, што Таварыства глухіх, якому належыць будынак па вуліцы Мясьнікова, дзе мясьціўся «Данькоў-клюб», гэтак і не пажадала працягваць дамову аб арэндзе. «Наш бізнэс зьнішчаны», — кажа Натальля Данькова. Ці вядома былой дырэктарцы «Данькоў-клюбу», каму будзе здадзены ў арэнду гэты будынак?
«Невядома. Там выявіліся нейкія праблемы з прыбудовай; наколькі я ведаю, гэтыя праблемы яны будуць зараз вырашаць. Але ў любым выпадку, да суду нікому, зразумела, будынак у арэнду не здадуць».
Натальля Данькова не выключае, што прысуд абвесьцяць ужо ў сьнежні. З 22 лістапада ў працэсе абвешчаны перапынак да 27 лістапада. Натальля Данькова мяркуе, што, магчыма, неўзабаве пасьля аднаўленьня працэсу пачнуцца судовыя спрэчкі, якія адкрые пракурор.
Працэс над Юрыем Даньковым ідзе ў закрытым рэжыме. Вядома, што сам абвінавачаны патрабаваў адкрытага працэсу, але суд вырашыў інакш, спаслаўшыся на магчымасьць агалошваньня канфідэнцыйных зьвестак у сувязі з абвінавачаньнем ва ўцягваньні ў прастытуцыю.
Сярод сьведак, якіх заслухаў суд, была і жонка падсуднага Юрыя Данькова Натальля, якая вось што паведаміла карэспандэнту Свабоды пра гэты допыт.
«Нічога ў мяне па сутнасьці і не пыталіся. Запытвалі пра мае службовыя абавязкі, а таксама, ці чула я пра тое ці ня чула. А там прайшло амаль 200 такіх сьведак, і ніхто нічога ня бачыў. Відаць, адно і тое ж ва ўсіх пыталіся».
Пазьней Натальля Данькова ўдакладніла, што сьведак, паводле яе зьвестак, было каля 160 і што толькі на паказаньнях лічаных асобаў грунтуецца абвінавачваньне яе мужа ў арганізацыі прытону ў «Данькоў-клюбе», якое падтрымлівае абвінавачаньне.
З 160, па-мойму, сьведак толькі 2 ці 3 чалавекі даюць нейкія паказаньні, але гэтых асобаў ніхто ня ведае і ня бачыў