РС: Уладзімер Вячаслававіч, чаму ўкраінскія тэлеканалы падтрымалі дэманстрацыі на Майдане Незалежнасьці?
Фясенка: Журналісты, рэдактары і большая частка супрацоўнікаў украінскіх тэлеканалаў сымпатызуюць ідэям Эўрамайдану. Гэта каштоўнасная сымпатыя. Людзі на Майдане і ў рэдакцыях падзяляюць тыя самыя каштоўнасьці. Тым больш, што для журналістаў вельмі важнай ёсьць каштоўнасьць свабоды слова. А арыентацыя на Эўропу ўвогуле характэрная для большай часткі кіяўлянаў, людзей з вышэйшай адукацыяй, моладзі, прадстаўнікоў мэдыя—супольнасьці. Такім чынам, ёсьць каштоўнасная салідарнасьць. Таксама спрацоўвае і пазыцыя ўласьнікаў тэлеканалаў, якія менавіта цяпер адмовіліся ад цэнзураваньня і ціску на кіраўніцтва тэлеканалаў і журналістаў што да асьвятленьня падзеяў у Кіеве.
РС: А да Эўрамайдану было больш цэнзуры?
Фясенка: Я б не сказаў, што раней была жорсткая цэнзура. Была пэўная рэдакцыйная палітыка, былі пэўныя нюансы што да асьвятленьня палітычных падзей. Але цяпер інфармацыйнае асяродзьдзе стала дастаткова свабодным: і кіраўніцтва краіны крытыкуюць, і апазыцыю паказваюць. Іншая справа, што большая частка вядучых тэлеканалаў былі ляяльныя прэзыдэнту. Але падчас паказу падзеяў на Майдане адбылася адмова ад любога ціску на журналістаў. І ў выніку абсалютная бальшыня тэлеканалаў не хаваюць сымпатыі да пратэстных акцыяў на Майдане.
РС: Вядома, што вялікая колькасьць тэлеканалаў належаць украінскім алігархам. Атрымліваецца, што яны падтрымліваюць Эўрамайдан?
Фясенка: Не, я б не рабіў такую выснову. І тут моцна памылілася інфармацыйнае агенцтва Bloomberg, якое напісала, што ўкраінскія алігархі ўжо супраць Януковіча. Гэта, мякка кажучы, вялікае перабольшаньне. Скасаваньне абмежаваньняў што да асьвятленьня падзеяў ў Кіеве, ня сьведчыць пра тое, што алігархі супраць Януковіча. Ніякай фронды з боку алігархаў няма. Ніхто з алігархаў не падтрымлівае наўпрост апазыцыю. Адзінае выключэньне — Пятро Парашэнка, але ён, застаючыся буйным уласьнікам, ужо вельмі даўно пазыцыянуецца як палітык. Ён быў у камандзе Віктара Юшчанкі, займаў міністэрскія пасады ва ўрадах Юліі Цімашэнкі і Мікалая Азарава. Вось ён, актыўны і адкрыты прыхільнік эўраінтэграцыі, і лічыцца адным з прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Астатнія алігархі публічна сваёй пазыцыі не дэманструюць. Магчыма, для таго, каб не сварыцца ні з тымі, ні з другімі, каб захаваць пэўны балянс. Але ніводзін алігарх з тых, хто валодаюць тэлеканаламі, не выступае супраць прэзыдэнта Януковіча, хоць усе яны і зьнялі цэнзуру што да асьвятленьня падзеяў на Майдане.
РС: Ці ёсьць тэлеканалы, якія адкрыта падтрымліваюць Януковіча і не хаваюць гэтага ў тэмах і спосабах асьвятленьня падзеяў?
Фясенка: Тут справа ня ў тым, што нехта падтрымлівае рэжым Януковіча, а нехта супраць. Вельмі добра, што ёсьць агульнае разуменьне таго, што каналы мусяць паказваць падзеі, а не выступаць з асабістай палітычнай пазыцыяй. Гэта адзін з найважнейшых прынцыпаў журналістыкі ўвогуле. Так, ускосна, эмацыйна сымпатыі журналістаў могуць праяўляцца. Але журналіст павінен дыстанцыявацца ад дэманстрацыі асабістай палітычнай пазыцыі. Мне здаецца, што большасьць украінскіх журналістаў імкнуцца гэтага прытрымлівацца. Але эмацыйна сымпатыі да дэманстрантаў заўважныя. Але гэта праяўляецца не як антыпрэзыдэнцкая пазыцыя, тут хутчэй агульная эмацыйная салідарнасьць у непрыняцьці мэтадаў разгону дэманстрантаў. Асабліва гэта было заўважна пасьля разгону Эўрамайдану 30 лістапада і пасьля нядаўняй спробы начнога разгону. Гэта выклікае нэгатыўную рэакцыю, і ў журналістаў у тым ліку, таму што яны таксама людзі.
РС: А як ацэньваюць ва Ўкраіне пазыцыі расейскіх тэлеканалаў, якія трансьлююцца ва Ўкраіне?
Фясенка: Так, насамрэч ёсьць пазыцыя расейскіх каналаў, якія з прапагандысцкіх пазыцыяў паказваюць падзеі ва Ўкраіне. Часам яны проста дэфармуюць рэальны стан рэчаў, часам скажаюць інфармацыю. Проста прыклад: на канале РТР Дзьмітрый Кісялёў сказіў сытуацыю і пераставіў падзеі. Ён паставіў на першае месца сутычкі на Банкавай вуліцы, якія, у яго трактоўцы, выклікалі разгон «Беркутам» Эўрамайдану. Хаця ўсё адбывалася ў адваротнай пасьлядоўнасьці: сілавы разгон справакаваў масавы ўсплёск пратэсту, у тым ліку і сутычкі на Банкавай. Гэтыя каналы Майдан называюць суцэльным «пагромам», а таксама выкарыстоўваюць розныя эпітэты, якія ўтрымліваюць афарбоўку агрэсіі. Яны адмыслова выносяць гэта на першы плян. Таму, так, ёсьць і такая прапагандысцкая і шмат у чым сфальсыфікаваная пазыцыя афіцыйнай прапаганды.
РС: Наколькі гэтыя расейскія каналы маюць уплыў на грамадзтва? Хто ім давярае?
Фясенка: Я б не сказаў, што пазыцыя гэтых каналаў моцна ўплывае на ўкраінскае грамадзкае меркаваньне. Вядома, на ўсходзе і поўдні краіны, дзе моцная падтрымка «Партыі рэгіёнаў», такая пазыцыя знаходзіць нейкае разуменьне. Яшчэ афіцыйную пазыцыю кіраўніцтва Ўкраіны трансьлюе «Першы нацыянальны канал» і тэлеканал «Рада», якія фінансуюцца зь бюджэту. Яны таксама паказваюць падзеі на Майдане. І ў іх няма прапагандысцкай пазыцыі з элемэнтам фальсыфікацыі, якую часам назіраем на расейскіх каналах. Проста трансьлюецца пазыцыя кіраўніцтва. Напрыклад, сёньня праводзіцца тэлемаратон, выступаюць міністры, прадстаўнікі ўлады. Яны, вядома, фармулююць сваю пазыцыю. Але нельга сказаць, што ідзе прапаганда.
Магу падсумаваць, што цягам апошніх тыдняў назіраецца разгул дэмакратыі ў СМІ. Рэдакцыі, вядома, абмяжоўваюць сябе ў сілу ўнутранай цэнзуры, але грамадзянская пазыцыя вельмі відавочная. Ня столькі пазыцыя супраць улады, колькі дэманстрацыя незадаволенасьці што да негуманных і неправавых дзеяньняў, якія робіць міліцыя. Таму СМІ дэманструюць не палітычную, а грамадзянскую пазыцыю.