Вёска Гумбачы́ Гарадзенскага раёну — у цудоўным месцы: навокал лес, з гораду — асфальтавая дарога. Відаць, што будуецца некалькі новых дамоў, але мае суразмоўніцы кажуць, што ў іх нават няма крамы, ды і жывуць пераважна людзі пэнсійнага веку. Найбольш актуальнае для іх, як і для гараджан, тое, што кожны месяц у аўталаўцы новыя кошты на харчы.
Спадарыня Соф’я апавядае, што нават хлеб і крупы ў гэтым месяцы давялося купляць па новых цэнах. Яе пэнсія складае 1 мільён 800 тысяч. Акрамя курэй, нічога ўжо не трымае, а на гэтыя грошы вельмі складана пражыць месяц:
«Ну ледзь-ледзь канцы з канцамі зводзім. Нам жа аўталаўка харчы возіць, а там — нацэнка. Ды і ў аўталаўку пойдзеш — дык менш ста тысяч не аддасі. Бо, ведаеце, хочацца старому чалавеку і малака, і масла — жыць жа трэба неяк...»
А вось спадарыня Ірэна працуе на ферме даяркай, у яе чацьвера дзяцей. Кажа, што цэны вельмі адчувальна б’юць па кішэні, нават нягледзячы на тое, што садзяць гарод, трымаюць парася, курэй і нават козачак. Заробак — у найлепшым выпадку каля 4 мільёнаў, а цэны на харчы, паводле яе, штомесяц падвышаюцца:
«Я — маці чатырох дзяцей, таму ведаю, пра што кажу. У нас вельмі „кусачыя“ цэны на харчы. Бог зь ім, з тым адзеньнем і электрычнасьцю, бо за гэта плаціш адзін раз на месяц, але вось штодзённыя харчы: хлеб, малако, кавалачак шынкі — гэта павінна каштаваць таньней. Бо ў нас гэта вельмі дорага. Я сёньня бяру 400 тысяч, і для мяне гэта адзін паход у краму. Можаце сабе такое ўявіць?»
У некалькіх кіляметрах — вёска Цідовічы. У вясковай краме гляджу на кошты. Прадавачка кажа, што ўсё даражае, як у горадзе, але тым ня менш людзі вымушаныя хадзіць у краму:
«Ды ўсё мусяць купляць: камбікорм бяруць, макароны, тварог, малако, хлеб. Кароў ніхто не трымае, хіба адна карова на ўсю вёску».
Да нашае размовы далучаецца спадар і кажа, што дзяржава так не падымае цэны на малако і мяса, якія купляе ў іх калгасе, а вось у краме за гэта бяруць напоўніцу:
«Пры Савецкім Саюзе было лягчэй, чым цяпер. Вось паглядзіце: зойдзеш адзін раз у краму — 150 тысяч. Гэта найменш трэба аддаць, бо нас у сям’і пяць чалавек. А мы купляем усё: сьмятану, масла, хлеб, каўбасу, рыбу — бо нічога не трымаем, толькі два сабакі і кот».
Але найбольш цяжка даводзіцца людзям сталага веку, якія жывуць адныя. Спадарыня Ганна кажа, што адпрацавала ў калгасе 37 гадоў і мае пэнсію толькі 1 мільён 800 тысяч. Кажа, што за машыну дроў давялося заплаціць мільён 200 тысяч. Паказвае мне, што сёньня купіла:
«А во, пупкоў узяла курыных. Суп згатую і ўсё астатняе, 22 тысячы аддала. А што ж вы можаце больш узяць? З гэтых грошай нічога ня возьмеш. Але самае дарагое — гэта таблеткі. Тое, што яшчэ ўчора 5 тысяч каштавала, сёньня ўжо 10. Таблеткі даражэйшыя за харчы. Я мушу зараз 200 тысяч на таблеткі аддаваць».
Ейная суседка, спадарыня Марыя, кажа, што падчас развалу Савецкага Саюзу іх ашчаджэньні ўсе згінулі, і цяпер з такімі цэнамі ў крамах ім даводзіцца весьці амаль жабрацкі лад жыцьця. Яна лічыць несправядлівым, што ім дагэтуль не вярнулі страчаныя ўклады; асабліва крыўдна, што грошай не стае на лекі:
«Ведаеце, харчы — канечне, але мы цяпер у старасьці меней ямо, а вось цэны на лекі палохаюць. Ну куды — усё болей за сто тысяч. Во, паехала, ад нырак узяла — 101 тысяча, ад ціску — 120 тысяч. І вось так паедзеш у тую Горадню, дык толькі на лекі 500 тысяч выдасі, і дзе ўжо пра тую ежу думаць. А цэны на лекі яшчэ зьбіраюцца падвышаць, то куды ўжо гэта?»
Спадарыні кажуць, што, нягледзячы на тое, што маюць працоўны стаж амаль па 40 гадоў, за ўвесь час да іх ніводнага разу ніхто не прыйшоў ні з сельсавету, ні з амбулаторыі, ні з калгасу і не пацікавіўся — як яны жывуць:
«Ніхто, нічога і нікому не патрэбна. Вось так... у нас такая дзяржава...»

А мы купляем усё: сьмятану, масла, хлеб, каўбасу, рыбу — бо нічога не трымаем, толькі два сабакі і кот