Падставай да вобшуку паслужыў праведзены 30 верасьня ў Баранавічах пікет супраць карупцыі чыноўнікаў. Пра гэта Мікалай Чарнавус паведаміў Intex-press па тэлефоне.
Па словах прадпрымальніка, ордэр на ператрус у яго доме падпісаны баранавіцкім пракурорам.
Як распавёў Мікалай Чарнавус у тэлефоннай размове, ператрус працягваецца прыкладна з 18-й гадзіны, яго праводзяць супрацоўнікі міліцыі ў прысутнасьці панятых — суседзяў прадпрымальніка.
У якасьці рэчавых доказаў, нібыта якія маюць дачыненьне да правядзеньня ў Баранавічах 30 верасьня пікету супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў, міліцыя канфіскавала ў прадпрымальніка плякат, боты і ватоўку, — паведаміў Мікалай Чарнавус.