Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, гаворачы пра ўшанаваньне памяці аднаго з заснавальнікаў БНФ Віктара Івашкевіча, згадаў што нядаўна памерлы быў вядомы як выдатны арганізатар масавых вулічных акцыяў.
Паводле спадара Янукевіча, ёсьць прапанова палітычнай камісіі партыі заснаваць памятны знак імя Віктара Івашкевіча, які Сойм прысуджаў бы штогод за арганізацыю найлепшай вулічнай акцыі, дзеля адзначэньня любой вулічнай актыўнасьці.
«Са згоды сваякоў Івашкевіча мы зможам ухваліць такую прапанову. Гэта будзе нагрудны знак»,— сказаў Янукевіч.
Сойм ухваліў гэтую прапанову.