Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктара Івашкевіча пахаваюць 5 кастрычніка

абноўлена

Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч

Пахаваньне палітыка Віктара Івашкевіча, лідэра аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларускі рух», пройдзе 5 кастрычніка.

Разьвітаньне з Івашкевічам адбудзецца 5 кастрычніка ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага ў Менску.

Паніхіда па нябожчыку распачнецца аб 11-й гадзіне ў рытуальнай зале на Альшэўскага, 12. Ад 12.00 да 14.00 — развітанне.

Віктар Івашкевіч памёр 3 кастрычніка на 55-м годзе жыцьця ў 9-й лякарні Менска, дзе быў у аддзяленьні трансплянталёгіі ў рэанімацыі.

У Віктара Івашкевіча засталіся жонка і дарослы сын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG