Зьняволеную ўдзельніцу гурту Pussy Riot Надзею Талаконьнікаву пераводзяць у іншую калёнію.
Пра гэта паведаміла расейская Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў празь некалькі гадзін пасьля таго як Талаконьнікава аднавіла галадоўку з такім патрабаваньнем. Учора зьняволеную выпісалі са шпіталю, куды яна патрапіла пасьля тыднёвай галадоўкі.
Іншая зьняволеная ўдзельніца Pussy Riot Марыя Алёхіна тым часам забрала сваё прашэньне аб зьмякчэньні прысуду. Яна патлумачыла гэта тым, што ня мае маральнага права абскарджваць прысуд, пакуль шпіталізаваная Талаконьнікава ня можа гэтага зрабіць.
Марыя Алёхіна і Надзея Талаконьнікава адбываюць двухгадовае зьняволеньне паводле абвінавачваньня ў хуліганстве за ўдзел у панк-малебне супраць Уладзіміра Пуціна, які быў наладжаны ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы ў лютым 2012-га году. Яшчэ адна ўдзельніца акцыі, Кацярына Самуцэвіч, пакараная ўмоўна.