Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талаконьнікава: Зоны — таксама частка Расеі


Надзея Талаконьнікава, ізаляваная па мэдычных паказаньнях у шпіталі пасьля галадоўкі, 11 кастрычніка сустрэлася з адвакатам і напісала новы адкрыты ліст.

Ліст Талаконьнікавай перадаў СМІ муж удзельніцы Pussy Riot Пётр Вярзілаў.

Вярзілаў дадаў, што кіраўніцтва турэмнай бальніцы, дзе знаходзіцца Талаконьнікава пасьля сустрэчы асуджанай з яе абаронцам абвясьціла аб рамонце тэлефоннай сувязі і ўсе званкі з удзельніцай панк-гурта зноў спыніліся.

Як піша Талаконьнікава ў сваім новым лісьце, да сустрэчы з адвакатам яна два тыдні знаходзілася ў інфармацыйнай блякадзе. Па словах дзяўчыны, у яе не было мэдычнай забароны на кантакты з людзьмі. З размоваў з «высокапастаўленымі слугамі турэмнага кіраваньня» удзельніца Pussy Riot зразумела, што прычыны яе інфармацыйнай блякады былі «палітычнага» характару.

У новым лісьце удзельніца Pussy Riot таксама выказалася з нагоды камісіі Рады па правах чалавека, якая пабывала ў калёніі пасьля скаргаў Талаконьнікавай на парушэньні правоў зьняволеных. Яна падзякавала праваабаронцам за тое, што «элемэнтарная сумленнасьць» не дазволіла ім змаўчаць пра грубыя парушэньні працоўнага заканадаўства і крымінальна-выканаўчага кодэкса.

У той жа час Талаконьнікаву абразіла выснова некаторых членаў рады аб тым, што яе галадоўка была ініцыяваная звонку. «Якой непавагу і грэбаваньне да мяне трэба мець, каб зрабіць падобную заяву! Гэта мой тэрмін, мая барацьба, мае права, маё здароўе і маё жыцьцё», — піша удзельніца Pussy Riot.

Талаконьнікава піша, што яшчэ «на стадыі сьледзтва, паўтара гады таму, магла адмовіцца ад сваёй палітычнай пазыцыі і пакаяцца, як дысыдэнты Якір і Красін ў 1973-м, і выйсьці на волю. Але нішто не прымусіць мяне зрабіць гэта. Я выбрала шлях пасьлядоўнасьці і сумленнасьці, і як цяпер можна думаць, што я дазволю сабе дзейнічаць па чужым сцэнары, быць бязвольнай цацкай у чыіх-небудзь руках?»

«Я ведаю, што парушэньні правоў чалавека адбываюцца і ў іншых калёніях, — піша Талаконьнікава.

Яна зьвяртаецца да тых, хто зацікаўлены ў захаваньні правоў чалавека ў Расеі.

"Зоны — гэта таксама частка Расеі. Больш за тое, існуе перакананьне, што турмы — гэта твар краіны. Я хачу, каб у мардоўскай лягернай сыістэме, зь якой мяне зьвязаў лёс, адбыліся сур’ёзныя зьмены ў лепшы бок. Большасьць асуджаных ня верыць, што нешта можна памяняць, і толькі таму яны маўчаць. Многія ня вераць праваабаронцам, камісіям, тым больш — пракурорскім праверкам. Чаму? Таму што праверка прыяжджае і зьяжджае, а мы, асуджаныя, застаемся ў свайго разьбітага карыта. Нам патрэбна дапамога праваабаронцаў, гатовых на доўгую і сур’ёзную працу", — піша Талаконьнікава.

Талаконьнікава і дзьве іншыя удзельніцы Pussy Riot, Кацярына Самуцэвіч і Марыя Алёхіна, былі асуджаныя да двух гадоў калёніі ў жніўні 2012 года. Іх прызналі вінаватымі ў хуліганстве за панк-набажэнства ў храме Хрыста Збавіцеля. Пазьней Самуцэвіч зімянілі рэальны тэрмін на ўмоўны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG