Актывісты па чарзе праводзяць адзінкавыя пікеты каля будынку Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў, зьмяняючы адзін аднаго.
Пікеты будуць працягвацца да 20 гадзіны. Член Савету па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Ільля Шаблінскі, які ў складзе камісіі адправіўся інспэктаваць Мардоўскія калёніі пасьля ліста Талаконьнікавай, заявіў, што зьвесткі, выкладзеныя ў ім, пацьвярджаюцца.
Надзея Талаконьнікава галадае ў мардоўскай калёніі з 23 верасьня. Пасьля пачатку галадоўкі яе перавялі ў так званае «бясьпечнае месца», якім стала камэра ў штрафным ізалятары.
Талаконьнікова абвясьціла галадоўку пасьля таго, як абвінаваціла адміністрацыю калёніі ў пагрозах забойствам, а таксама невыносных умовах утрыманьня. У Фэдэральнай службе выкананьня пакараньняў заявілі, што Талаконьнікава вырашыла галадаць, каб дамагчыся льготных умоваў утрыманьня.