Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэль прывязуць «Народны рэфэрэндум»


Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

17 кастрычніка ў Брусэлі пройдзе прэзэнтацыя ініцыятывы «Народны рэфэрэндум», а таксама дыскусія па сытуацыі ў Беларусі.

У імпрэзе возьмуць удзел прадстаўнікі кааліцыі «Народнага рэфэрэндуму» зь Беларусі: старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў і ягоны намесьнік Андрэй Дзьмітрыеў, а таксама намесьнік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Сустрэчу ладзіць Эўрапэйскі фонд у падтрымку дэмакратыі пры інфармацыйнай падтрымцы Офіса за дэмакратычную Беларусь.

Чаму прэзэнтацыя ладзіцца ў Брусэлі? Паводле Юрася Губарэвіча, «Народны рэфэрэндум» — гэта вядучая кампанія ў Беларусі.

«Ужо можна казаць пра вынікі і пляны, зьвязаныя зь мясцовымі выбарамі, а таксама на ўвесь пэрыяд 2014 году і да прэзыдэнцкіх выбараў. Падобныя прэзэнтацыі ўжо былі ў Літве і Польшчы. Гэта тыя краіны, якія выяўляюць цікавасьць да сытуацыі ў Беларусі і да яе дэмакратызацыі. Ну а Брусэль — гэта галоўны эўрапейскі цэнтар, дзе прымаюцца рашэньні, і асабліва гэта важна напярэдадні саміту „Ўсходняга партнэрства“ ў Вільні. Мы шукаем тых, хто падтрымае нас у нашай дзейнасьці, хто лічыць, што перамены для Беларусі гэта важна. І мы гатовыя прапанаваць канкрэтныя рашэньні, якія, на нашу думку, могуць паскорыць перамены ў краіне,» — сказаў Юрась Губарэваіч карэспандэнту Свабоды.

Кампанія «Гавары праўду», рух «За свабоду» і Партыя БНФ абвясьцілі пра стратэгічнае партнэрства дзеля правядзеньня «Народнага рэфэрэндуму».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG