Канчатковую фармулёўку пытаньняў для «Народнага рэфэрэндуму» вызначыць грамадзкая рада, якая складаецца «з паважаных палітычных і грамадзкіх дзеячаў».
Чакаецца, што гэта адбудзецца ў кастрычніку, паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч на прэсавай канфэрэнцыі лідэраў ініцыятывы.
Паводле ягоных словаў, праца вядзецца таксама з «экспэртамі, палітолягамі, сацыёлягамі, спэцыялістамі ў сфэры грамадзкіх сувязяў», абагульняецца матэрыял, сабраны ўлетку прадстаўнікамі ініцыятывы «Народны рэфэрэндум» у паездках па 30 гарадах Беларусі.
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч адзначыў, што па ўсёй краіне, у вялікіх і малых гарадах, грамадзян турбуюць адны і тыя ж праблемы:
«Людзі кажуць пра ахову здароўя, пра тое, як цяжка даць адукацыю дзецям, пра пэнсійнае забесьпячэньне, кажуць, што эканоміка наша неэфэктыўная, асабліва ў малых гарадах, заробкі нізкія».
Аляксей Янукевіч дадаў да актуальных для людзей праблемаў такія, як незалежнасьць судоў, наладжваньне нармальных адносін з эўрапейскімі краінамі, адказнасьць улады, вяртаньне да абмежаваньня прэзыдэнцтва двума тэрмінамі для адной асобы:
«Людзі амаль усюды кажуць, каб адказныя рашэньні прымаліся пасьля кансультацыяў з грамадзтвам. Гэта тычыцца і будоўлі АЭС, кітайскага індустрыяльнага парку, расейскай ваеннай базы» .
Па словах Мілінкевіча, ініцыятараў «Народнага рэфэрэндуму» зьдзівіў рост палітычнай культуры беларусаў:
«Людзі часта казалі, што трэба выбіраць мясцовую ўладу, каб яна служыла ня тым, хто яе прызначыў, а глядзела на нас і чакала чарговых выбараў».
Першапачаткова плянавалася абмеркаваць фармулёўку пяці пытаньняў для рэфэрэндуму ў верасьні, але абмеркаваньне перанесьлі на кастрычнік «з-за велізарнай адказнасьці: лягчэй гаварыць, складаней запісаць пытаньне, якое ня будзе папулісцкім або дылетанцкім», — адзначыў Мілінкевіч.
У верасьні ініцыятары «Народнага рэфэрэндуму» плянуюць працягнуць паездкі па краіне:
«Калі летам мы рабілі акцэнт на вялікія гарады, увосень мы паедзем у малыя гарады, дзе дэмакратычныя структуры слабыя ці іх наагул няма», — цытуе Янукевіча БелаПАН.