Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўных міліцыянтаў зьбяруць у клюб

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску ў прыходзе абраза Маці Божай «Усім Тужлівым Радасьць» створаны першы ў краіне клюб праваслаўных міліцыянтаў.

2 лістапада ў Менску адбудзецца адкрыты сход гэтага клюбу, на якім абмяркуюць пэрспэктывы працы, а таксама прысвояць яму афіцыйную назву, паведамляе сайт Беларускай праваслаўнай царквы.

Там адзначаецца, што аб’яднаньне праваслаўных міліцыянтаў вырасла з групы валянтэраў сацыяльнага аддзелу Менскай эпархіі.

Сябры клюбу езьдзяць па дзіцячых дамах і дамах састарэлых, куды прывозяць спартыўны інвэнтар, адзеньне, цацкі і прысмакі. Яны таксама займаюцца духоўна-асьветніцкай працай сярод калегаў, паведамляе партал.

Гэтае аб’яднаньне праваслаўных міліцыянтаў створана ў рамках праграмы супрацоўніцтва МУС і БПЦ, падпісанай каля 10 гадоў таму.

Старшыня клюбу Сяргей Ерахавец паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ў клюбе цяпер 15 міліцыянтаў з розных гарадоў і службаў.

«Яны найперш зьяўляюцца праваслаўнымі хрысьціянамі. Некаторыя служаць панамарамі ці завочна вучацца ў духоўнай сэмінарыі. Наш першы кірунак працы — несьці слова Божае ў нашы шэрагі, бо духоўнасьць там пакідае жадаць лепшага. Наш лёзунг — вера бяз справы мёртвая», — сказаў Сяргей Ерахавец у размове з карэспандэнтам Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG