Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП: Беларусь можа страціць сотні тысяч працоўных месцаў


Аб’яднаная грамадзянская партыя патрабуе ад ураду адмовіцца ад плянаў падвышэньня падаткаў.

Урад абвясьціў пляны рэзкага павышэньня падаткавай нагрузкі на бізнэс у 2014 годзе. Прапанавана павысіць базавую стаўку ПДВ з 20% да 22%. Агучаныя таксама пляны значнага павышэньня акцызаў на паліва, алькаголь і цыгарэты, адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў, падаткаў на зямлю і нерухомасьць.

Акрамя таго прапанавана надзяліць абласныя і Менскі гарадзкі саветы правам павялічваць у 10 разоў (цяпер у 5 разоў) стаўкі падатку на нерухомасьць, увядзеньня падвышальнага каэфіцыенту па стаўцы падатку на зямлю зь недабудаванымі аб’ектамі ў 5 разоў.

АГП пераканана, што гэта «пагражае нанесьці магутны, разбуральны ўдар па прадпрымальніках і малым бізнэсе. магчымасьць ўсталёўваць розныя стаўкі для розных відаў бізнэсу зьяўляецца крыніцай дыскрымінацыі прыватнага сэктару й крыніцай карупцыі».

«Беларусь можа страціць сотні тысяч працоўных месцаў. Спыненьне дзейнасьці дзясяткаў тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, малых і сярэдніх прадпрыемстваў ударыць па бюджэце і крохкім сацыяльным балянсе, асабліва ў рэгіёнах. Значнае падвышэньне падатковай нагрузкі ва ўмовах стагнацыі эканомікі стане прычынай рэцэсіі», — гаворыцца ў заяве АГП.

Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі запатрабавала ад ураду Беларусі не дапусьціць падвышэньня падатковай нагрузкі і зьнізіць базавую стаўку падатку на даданую вартасьць да 15%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG