Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатографу Сінякову прад’явілі абвінавачаньне ў пірацтве


Дзяніс Сінякоў
Дзяніс Сінякоў
Сьледчыя ў Расеі абвінавацілі ў пірацтве фатографа Дзяніса Сінякова, які знаходзіўся на судне Arctic Sunrise падчас надзвычайнага здарэньня на плятформе «Приразломная», — паведаміла экалягічная арганізацыя «Грынпіс» у сваім мікраблогу ў Twitter.

Актывісты «Грынпіс» паспрабавалі 18 верасьня падняцца на нафтавую плятформу «Приразломная» кампаніі «Газпром нефть шельф», каб правесьці акцыю супраць нафтаздабычы ў Арктыцы. Аднак гэтаму перашкодзілі расейскія памежнікі. Актывістаў зьмясьцілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня Мурманску і бліжэйшых гарадоў.

На мінулым тыдні ўсіх 30 актывістаў «Грынпіс» арыштавалі. Сінякоў здымаў акцыю на фота. Праваабаронцы патрабавалі яго вызваліць, бо ён прысутнічаў на акцыі як журналіст.

Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла збор подпісаў на сайце baj.by пад адкрытым лістом да расейскіх уладаў у падтрымку арыштаванага ў Расеі фатографа Дзяніса Сінякова. Аўтары ліста патрабуюць неадкладна вызваліць свайго калегу і зьняць зь яго ўсе абвінавачаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG